БЕЛ Ł РУС

У Беларусь збіраецца прыйсці найбуйнейшы кітайскі вытворца электратэхнічнага абсталявання

30.08.2025 / 19:49

Nashaniva.com

Найбуйнейшы кітайскі вытворца электратэхнічнага абсталявання ТВЕА плануе інвеставаць у Беларусь і прывезці свае тэхналогіі. Пра гэта стала вядома падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова на прадпрыемства і выставу кампаніі ў Цяньцзіні, піша БелТА.

Па выніках сустрэчы было падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж «Белэнерга» і ТВЕА.

Дакумент з беларускага боку падпісаў генеральны дырэктар аб’яднання Андрэй Панчанка. Ён падкрэсліў, што ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе Беларусь чакае маштабная мадэрнізацыя энергасістэмы, а вопыт кітайскіх партнёраў дапаможа ў гэтым працэсе.

Цяпер разглядаецца магчымасць адкрыцця ў Беларусі вытворчасці сучаснага электратэхнічнага абсталявання, аднак месца для яго пакуль не вызначана.

ТВЕА з’яўляецца найбуйнейшым у Кітаі вытворцам тэхнікі для перадачы, размеркавання і трансфармацыі электраэнергіі.

Чытайце таксама:

У Кітаі адкрываецца самы высокі мост у свеце ФОТЫ

«Стагоддзе прыніжэння» Еўропы можа толькі пачынацца — Politico

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць

Як Кітай зрабіў рывок у зялёнай эканоміцы, пакінуўшы Еўропу далёка ззаду

Каментары да артыкула