БЕЛ Ł РУС

Агент Дудкін расказаў, якія агенты самыя небяспечныя. Спойлер: не ён

26.08.2025 / 10:31

Nashaniva.com

Былы лідар БХД Яўген Дудкін, які прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, у фэйсбуку напісаў, што беларусы «больш выдумваюць пра службы, чым яно ёсць на самай справе», а таксама паразважаў, якія агенты самыя небяспечныя. 

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

Яўген Дудкін, раскрыты агент КДБ з асяроддзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прыйшоў у каментары да паста ў фэйсбуку былой палітзняволенай Ірыны Шчаснай і паразважаў на тэму, у якой мае досвед. 

Ірына Шчасная напісала, што «нейкая асоба па прозвішчы Вішняк пачала ўжо ў публічных суполках вінаваціць» яе ў супрацоўніцтве з органамі. Шчасная даводзіць, што насамрэч была спроба задзейнічаць яе як агента, выкарыстоўвалі нават ціск на яе блізкіх, але яе не зламалі.

Яўген Дудкін паспрабаваў супакоіць Шчасную:

«Не бярыце да галавы! З маіх назіранняў, беларусы больш выдумваюць пра службы, чым яно ёсць на самай справе, а таго, што трэба, не бачаць», — даводзіць ён. 

«Самыя небяспечныя агенты, гэта тыя, якія жа ў 2020 працавалі на рэжым і працягваюць. У выніку чаго няма ні перамогі над рэжымам, ні рэальнай сістэмы дапамогі людзям на эміграцыі. Па пладах пазнаеце», — расставіў акцэнты Дудкін. 

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja.

Чытайце таксама:

Агент Дудкін павучае палітыкаў: Нельга перамагчы Лукашэнку без захавання маральных прынцыпаў

Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Каментары да артыкула