БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

18.08.2025 / 17:23

Nashaniva.com

На нарадзе з кіраўніцтвам урада 18 жніўня Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што турызм будзе разглядацца як нацыянальны праект на наступную пяцігодку, каб максімальна выкарыстоўваць эканамічны патэнцыял краіны.

Фота ілюстрацыйнае

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь, маўляў, цікавая для турыстаў, але сёння ў краіне не хапае месцаў у гатэлях, а наяўныя турыстычныя кампаніі цалкам загружаныя. Каб павялічыць колькасць турыстаў, неабходна развіваць інфраструктуру, павышаць якасць паслуг і паляпшаць умовы пражывання.

«Груба скажу: калі ў гатэлях па сценках і пад ложкамі будуць поўзаць прусакі, то ніякія турысты сюды не паедуць. Узровень патрэбен такі, каб і беларусы часцей выбіралі адпачынак на роднай зямлі. Я думаю, яны і выбіраюць», — заявіў Лукашэнка.

Хоць многія таксама па-ранейшаму аддаюць перавагу замежжу, асабліва краінам з морам і больш цёплым кліматам.

Для паляпшэння сітуацыі чыноўнікі прапанавалі перадаць функцыі рэгулятара ў турыстычнай сферы ад Міністэрства спорту Нацыянальнаму агенцтву па турызме, а апошняе падпарадкаваць ураду. Але ён паставіў пад сумнеў зробленую прапанову. 

Чытайце таксама:

Функцыі рэгулятара ў турсферы прапануюць перадаць ад Мінспорту Нацыянальнаму агенцтву па турызме

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі

«Беларускім Мальдывам» пад Ваўкавыскам могуць даць ахоўны статус

Дырэктарцы турфірмы, якая ўзяла грошы ў 48 кліентаў і на тры гады з’ехала за мяжу, вынеслі прысуд

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы

Каментары да артыкула