БЕЛ Ł РУС

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа

12.08.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Украінец, які 9 жніўня пранёс сцяг Украінскай паўстанцкай арміі на канцэрт Макса Каржа ў Варшаве, апублікаваў відэа з выбачэннямі на польскай мове. Відэа апублікавана ў інстаграм-акаўнце Warsaw.here.

Скрыншот відэа se.pl

«Я ведаю, што варожасць і нянавісць не прыводзяць ні да чаго добрага. Я не меў намеру выклікаць адмоўныя эмоцыі. Сцяг, які я трымаў, — гэта для мяне сімвал спадчыны ўкраінцаў. Я не маю ніякага дачынення да прапаганды якога-небудзь рэжыму. Я толькі хацеў нагадаць пра расійскую агрэсію і пра бяспеку нашых вайскоўцаў. Я прашу прабачэння», — кажа Дзмітрый.

@belarusnovosti2 Украинец, который пришел с флагом УПА на концерт Коржа, записал видео с извинениями. На польском языке #макскорж #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

«Я ўдзячны ўсім палякам, якія дапамагалі ўкраінцам і дапамагаюць таксама цяпер. Ад усяго сэрца дзякую і прашу прабачэння яшчэ раз», — сказаў на заканчэнне ён.

Украінская паўстанцкая армія дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе. Ваявала не толькі супраць савецкай улады, але і супраць палякаў.

Чытайце таксама:

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі

Парушальнікам закона на канцэрце Каржа ў Варшаве можа пагражаць дэпартацыя

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Каментары да артыкула