БЕЛ Ł РУС

Азербайджан і Арменія апублікавалі праект мірнай дамовы паміж дзвюма краінамі

11.08.2025 / 17:43

Nashaniva.com

Міністэрствы замежных спраў Азербайджана і Арменіі прадставілі праект пагаднення, які складаецца з 17 пунктаў. Для ўступлення дакумента ў сілу яго павінны падпісаць лідары абедзвюх краін і ратыфікаваць парламенты.

Ільхам Аліеў, Дональд Трамп і Нікол Пашынян падчас падпісання мірнай дэкларацыі ў Белым доме. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Асноўныя палажэнні праекта:

Перад публікацыяй праекта пагаднення прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян патэлефанаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і паведаміў яму пра вынікі сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 8 жніўня ў Белым доме. Крэмль заявіў, што Расія, маўляў, гатовая садзейнічаць комплекснай нармалізацыі армяна-азербайджанскіх адносін, у тым ліку разблакіраванню транспартных камунікацый у рэгіёне.

У ЗША Аліеў і Пашынян падпісалі мірную дэкларацыю. Таксама Ерэван пагадзіўся прадаставіць ЗША эксклюзіўныя правы на развіццё так званага Зангезурскага калідора на 99 гадоў — гэта дарога ў Сюнікскай вобласці Арменіі, якая злучае Азербайджан з ягоным эксклавам Нахічэванню. Па гэтым калідоры праходзяць шматлікія нафтаправоды і газаправоды, што робіць яго стратэгічным транспартным маршрутам Паўднёвага Каўказа.

Чытайце таксама:

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі

Расія наносіць удары па азербайджанскіх нафтагазавых аб'ектах ва Украіне

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы

Азербайджан рыхтуе адказ на ўдары Расіі па азербайджанскіх нафтагазавых аб’ектах ва Украіне

Прэзідэнт Азербайджана выдзеліў два мільёны даляраў на дапамогу Украіне

Каментары да артыкула