Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу
На канверце з грашыма, які можна пабачыць у прапагандысцкім фільме АНТ, напісанае прозвішча з ініцыяламі і прозвішчам Алега Мядзведзя.
Фота: «Белпол»
Імя Алега Уладзіміравіча Мядзведзя нанесена на Чорную карту Беларусі. Па стане на 2020 год ён быў супрацоўнікам групы «Альфа» КДБ Беларусі.
Як паведамілі «Радыё Свабода» ў арганізацыі былых сілавікоў «Белпол», Алег Уладзіміравіч Мядзведзь акрамя пашпарта на сваё імя мае таксама пашпарт прыкрыцця на імя Ніліна Алега Уладзіміравіча.
Алег Мядзведзь нарадзіўся 28 студзеня 1974 года. Вядома, што яго маці працавала медыцынскай сястрой у шпіталі КДБ у Мінску. Паводле звестак «Белпола», дзейнасць Алега Мядзведзя звязаная з замежжам.
Ён мае дыпламатычны пашпарт, па якім шмат разоў ездзіў за мяжу — у Турцыю, Францыю, Латвію, Вялікабрытанію, Італію, Чэхію, Нямеччыну, Аўстрыю, Іран.
Былыя сілавікі таксама паведамляюць, што ў 2021 годзе Алег Мядзведзь выязджаў у Польшчу на аўтамабілі разам з супрацоўнікам цэнтральнага апарата КДБ Юрыем Уладзіміравічам Качанавым.
Як высветліла Reform.news, у 2018 годзе Мядзведзь прымаў удзел у 15-м пасяджэнні нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў — удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу.
Алег Мядзведзь у Санкт-Пецярбургу, 2018 г.
Алег Мядзведзь у Санкт-Пецярбургу, 2018 г.
Чытайце таксама:
На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?
«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ
«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі
На АНТ паказалі кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае нейкі скрутак Ціханоўскай