БЕЛ Ł РУС

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз

6.08.2025 / 18:44

Nashaniva.com

У новым закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі катэдж за 984 тысячы даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў чэрвені, піша Realt.by.

Пасёлак у працэсе будоўлі. Фота: Яндэкс.Панарама

Будаваць катэджы недалёка ад пляжу № 3 пачалі ў 2022 годзе. Пляцоўкай пад комплекс з назвай Miruar Spa-Hotel & Villas стаў участак, які ў савецкія гады займаў рэстаран «Заслаўе».

Нягледзячы на тое, што новы пасёлак вырас побач з вёскай Зарэчча-1, афіцыйна ён адносіцца да аграгарадка Ждановічы. Увесь комплекс будзе складацца з 42 вілаў плошчай 290-650 квадратаў.

Як сказана на сайце праекта, у кожным доме прадугледжаныя басейн, хамам, сауна і трэнажорная зала, а таксама прасторная гасцёўня з камінам і некалькі асобных спальняў з ваннымі пакоямі і гардэробнымі. Таксама на тэрыторыі будзе ўнікальны Spa-hotel, салон прыгажосці, СПА, трэнажорная зала і кафэ-рэстаран.

Малюнак з сайта miruar.com

Цяпер адна частка (бліжэйшая да вёскі) яшчэ будуецца, а вось прыбярэжная частка комплексу, якая размясцілася сярод лесу недалёка ад пляжа Мінскага мора, ужо гатовая. І менавіта тут купілі той самы дом.

Гэта віла 2025 года пабудовы плошчай 503,9 квадратнага метра. За яе аддалі 984 з лішкам тысячы даляраў.

Дарэчы, тут жа купілі і самы дарагі дом у Мінскай вобласці ў чэрвені. Ён каштаваў 1,07 мільёна даляраў.

Пасёлак у працэсе будаўніцтва. Фота: Яндэкс.Панарама

Чытайце таксама:

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант

Каментары да артыкула