БЕЛ Ł РУС

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі

31.07.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Дзяржаўны канцэрн лёгкай прамысловасці «Беллегпрам» паказаў новую калекцыю абутку, які, па словах прадстаўнікоў канцэрна, прызначаны для маладых беларусаў — удзельнікаў вайскова-патрыятычных гурткоў і класаў.

У паведамленні абутак назвалі «абуткам сапраўдных патрыётаў». Спецыяльную лінейку распрацавалі менавіта для навучэнцаў патрыятычных секцый і клубаў Рэспублікі Беларусь.

У «Беллегпраме» адзначаюць, што мадэлі калекцыі ствараліся з улікам будучай страявой падрыхтоўкі і актыўных заняткаў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што абутак адпавядае ўсім строгім патрабаванням, што выстаўляюцца да дзіцячай і падлеткавай прадукцыі.

Асноўную частку калекцыі складаюць боты. У канцэрне запэўнілі, што яны будуць зносаўстойлівымі дзякуючы выкарыстанню натуральнай скуры высокай якасці і сертыфікаваных матэрыялаў.

Вытворцам калекцыі выступіла прадпрыемства «Чаўляр».

Чытайце таксама:

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

«Белтэлекам» правядзе першы за 30 гадоў рэбрэндынг. Як вам?

Каментары да артыкула