БЕЛ Ł РУС

Арабскія дзяржавы заклікалі ХАМАС пайсці з Газы і раззброіцца

30.07.2025 / 23:02

Nashaniva.com

Арабскія краіны, у тым ліку Катар, Саудаўская Аравія і Егіпет, заклікалі групоўку ХАМАС пакінуць сектар Газа і перадаць зброю Палестынскай аўтаноміі. Гэты зварот быў агучаны падчас канферэнцыі ў Нью-Ёрку, прысвечанай аднаўленню ідэі стварэння дзвюх дзяржаў — Ізраіля і Палесціны, паведамляе Euronews.

Жанчына ў Газе. Фота: Majdi Fathi/NurPhoto via Getty Images

У выніку канферэнцыі было прынята 7-старонкавае рашэнне, у якім ХАМАС прапануюць адмовіцца ад улады ў Газе на карысць законнай палесцінскай адміністрацыі.

Палесцінскі прэм’ер Мухамед Мустафа выступіў з заклікам і паведаміў, што гатовы прыцягнуць міжнародныя сілы для аднаўлення і забеспячэння бяспекі ў рэгіёне.

Еўрасаюз і Ліга арабскіх дзяржаў падтрымалі гэты дакумент, чакаецца, што яго афіцыйна зацвердзяць у ААН да верасня. Да гэтага часу да ініцыятывы могуць далучыцца іншыя краіны.

Міністр па еўрапейскіх справах Францыі назваў гэтую дэкларацыю «гістарычнай і беспрэцэдэнтнай». Таксама група з 15 заходніх краін на чале з Францыяй заклікала прызнаць незалежную палесцінскую дзяржаву. Падпісанты патрабуюць, каб ХАМАС вызваліў ізраільскіх закладнікаў і выступаюць за неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў у Газе, якія працягваюцца ўжо амаль два гады.

ЗША і Ізраіль не ўдзельнічалі ў канферэнцыі, лічачы, што стварэнне палесцінскай дзяржавы менавіта цяпер — гэта падтрымка тэрарызму.

Чытайце таксама:

Ізраіль збіраецца дазволіць скідваць у сектар Газа ежу на парашутах

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»

Ізраіль упершыню сур'ёзна разглядае магчымасць заключэння міру з Сірыяй і Ліванам

Германія не пойдзе па шляху Францыі і не прызнае Палесціну

Каментары да артыкула