БЕЛ Ł РУС

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

21.07.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Пра намер перадаць Украіне пяці сістэм Patriot заявіў міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус па выніку сустрэчы кіраўнікоў абаронных ведамстваў на амерыканскай базе Рамштайн. План па дастаўцы сістэм будзе вызначаны ў бліжэйшыя дні, дадаў ён.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Германія перадасць дадатковыя сістэмы СПА і неабходныя боепрыпасы. Акрамя таго, падчас маёй паездкі ў Вашынгтон на мінулым тыдні я дамовіўся з Пітам Хегсетам, што Германія далучыцца да забеспячэння пяці тэрмінова патрэбных сістэм Patriot як мага хутчэй», — сказаў Барыс Пісторыус.

У сваю чаргу, новапрызначаны міністр абароны Украіны, былы прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заклікаў еўрапейскіх саюзнікаў дапамагчы з фінансаваннем закупкі Patriot у ЗША.

«Я прашу ЗША зрабіць гэтую зброю даступнай для закупкі, а нашых еўрапейскіх партнёраў — даць усё неабходнае фінансаванне для іх набыцця», — сказаў ён.

29-я сустрэча ў фармаце «Рамштайн» праходзіць анлайн. ЗША на ёй прадстаўляе пасол пры НАТА Мэцью Уітакер. Гэта першая сустрэча кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны, на якой Дзяніс Шмыгаль прысутнічае ў якасці міністра абароны.

Чытайце таксама:

ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма

Каментары да артыкула