БЕЛ Ł РУС

Вадзім Скрыпчанка больш не галоўны трэнер мінскага «Дынама»

17.07.2025 / 20:40

Nashaniva.com

Заўтра Скрыпчанка пакіне Венгрыю, дзе каманда праводзіць еўракубкавыя матчы, паведамляе Football.by.

Вадзім Скрыпчанка

Нагадаем, што напярэдадні «Дынама» пакінула кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў, выбыўшы ўжо ў яе першым раўндзе. Першы матч быў прайграны балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1, а ў другім мінчукі дамагліся толькі нічыёй 2:2.

Тым не менш, «Дынама» працягне выступ у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Супернікам будзе албанская «Эгнація», што ў аўторак у Ісландыі разгромна прайграла ісландскаму «Брэйдабліку» 0:5. Паядынкі пройдуць 24 і 31 ліпеня, але ўзначальваць «Дынама» будзе ўжо іншы трэнер.

Месяц таму Вадзім Скрыпчанка ўжо заяўляў пра свой намер пайсці ў адстаўку, але кіраўніцтва клуба тады яе не прыняло.

Вадзім Скрыпчанка ўзначаліў мінскае «Дынама» ў лістападзе 2022 года. Пад кіраўніцтвам гэтага трэнера каманда двойчы стала пераможцам чэмпіянату Беларусі і прабілася ў групавы раўнд Лігі канферэнцый.

Раней у Беларусі спецыяліст працаваў у «Мінску» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗе», а за мяжой узначальваў «Арарат-Арменію», расійскія «Анжы», «Крылы Саветаў» і «Кубань».

Чытайце таксама:

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд

Каментары да артыкула