БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі дзясяткі тысяч падробленых лекаў, у тым ліку і з Беларусі

30.06.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Са снежня 2024 па май 2025 года Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы ўдзельнічала ў міжнароднай аперацыі пад крыптанімам Pangea XVII, накіраванай супраць гандлю падробленымі і незаконнымі лекамі і медыцынскімі вырабамі. У акцыі ўдзельнічалі службы з 90 краін, а каардынаваў яе Інтэрпал, паведамляецца на сайце польскага ўрада.

Фота ілюстрацыйнае

У Польшчы да аперацыі далучыліся таксама паліцыя і Галоўны фармацэўтычны інспектарат.

У выніку гэтай дзейнасці было затрымана амаль 60 тысяч незаконных лекаў і медыцынскіх вырабаў. Праверкі праводзіліся на памежных пераходах, у лагістычных цэнтрах, аэрапортах і сартавальных цэнтрах пасылак.

Найбольш часта затрымлівалі прэпараты для стрававальнай сістэмы, нервовай сістэмы (у тым ліку псіхастымулятары, антыстрэсавыя лекі), а таксама харчовыя дабаўкі, травяныя сродкі, псіхатэрапеўтычныя прэпараты, стэроіды, абязбольвальныя і ветэрынарныя тавары.

Сярод медыцынскіх вырабаў былі: інгалятары, шпрыцы, іголкі, адсмоктвальныя апараты для дыхальных шляхоў, хірургічныя сурвэткі. Агульная вартасць канфіскаваных тавараў ацэньваецца больш чым у 800 тысяч злотых.

Адзначаецца, што большасць затрыманых прадуктаў паступала з Індыі і Украіны, а таксама з ЗША, Паўднёвай Карэі, Расіі і Беларусі. Гэтыя небяспечныя прадукты ў асноўным прызначаліся для польскіх або еўрапейскіх спажыўцоў.

Чытайце таксама:

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Каментары да артыкула