БЕЛ Ł РУС

Хлопчыка, якога неадэкватны беларус кінуў на падлогу ў маскоўскім аэрапорце, рыхтуюцца вывесці з комы

26.06.2025 / 16:28

Nashaniva.com

Паўтарагадовага Мухамада з Афганістана, якога беларус Уладзімір Віцікаў пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў кінуў на падлогу ў маскоўскім аэрадроме «Шарамеццева», рыхтуюцца вывесці з медыкаментознай комы, паведамляе тэлеграм-канал 112.

Лекары цэнтра Рашаля патроху зніжаюць дазіроўкі седатыўных прэпаратаў, але не спяшаюцца — арганізм малога павінен да абуджэння адужаць. У цэлым медыкі выказваюць асцярожны аптымізм.

Бацькі Мухамада пастаянна знаходзяцца разам з сынам. Кажуць, што дапамога ім не патрэбная, усяго хапае, але просяць неабыякавых маліцца за больш хуткае выздараўленне іх дзіцяці.

Беларус Уладзімір Віцікаў, якога затрымалі за замах на забойства маленькага афганца, віну прызнаў і раскаяўся. Сёння яго адправілі пад арышт.

На пытанне суддзі, ці працаўладкаваны ён, Віцікаў адказаў: «На ўсё жыццё цяпер працаўладкаваны». Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццева», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме

Каментары да артыкула