Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой
Зоны адпачынку ў Мінску моцна зараслі травой, улады нават збіраюцца прыцягнуць да яе скошвання студэнцкія атрады. Вінавацяць у гэтым праліўныя дажджы, пішуць «Мінск-Навіны».
Фота ілюстрацыйнае
У Мінскай вобласці выпала падвойная норма ападкаў, і гэта толькі за першыя дзесяць дзён чэрвеня, расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Руслан Цвірка:
«Расліны атрымалі столькі вільгаці, што проста не могуць не расці, таму ў паўтара-два разы мы бачым больш прыросту».
Чытайце таксама:
У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы
У Мінпрыроды патлумачылі, што рабіць са скошанай травой каля дамоў
Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?