БЕЛ Ł РУС

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы

19.06.2025 / 22:17

Nashaniva.com

З 20 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца ўзмоцнены кантроль за цэнамі на мясамалочную прадукцыю і кандытарскія вырабы. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет міністраў «у мэтах недапушчэння спекулятыўнага і неабгрунтаванага росту цэн».

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер рост цэн на больш чым 0,3% у месяц патрабуе абгрунтавання перад Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне.

Абгрунтоўваць неабходна будзе рост не толькі цэнаў у крамах, але і сыравіны: малака, свіней, буйной рагатай жывёлы. Пад наглядам урада апынецца, такім чынам, увесь ланцужок — ад фермера да крамы.

У рознічным гандлі працягваюць дзейнічаць максімальныя гандлёвыя надбаўкі, якія таксама не могуць перавышацца без дазволу.

Перад гэтым, у красавіку, урад дазволіў вытворцам самастойна павышаць адпускныя цэны. Некаторыя вытворцы з гэтага паспелі скарыстацца, каб палепшыць сваё фінансавае становішча. Аднак цяпер урад імкнецца не дапусціць, каб цэны раслі занадта хутка або «беспадстаўна» — асабліва на прадукты штодзённага попыту.

Чытайце таксама:

Мінгандлю ўгледзела на Камароўцы агуркі і памідоры па 40 рублёў і неадкладна прарэагавала

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Улады правялі рэйд па саўнах і лазнях і ў большасці знайшлі парушэнні

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза

Каментары да артыкула