БЕЛ Ł РУС

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы

18.06.2025 / 23:18

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў канцы мая ў Беластоку, паведамляе мясцовая паліцыя.

Фота: bialystok.policja.gov.pl

У канцы мая ў паліцыю звярнуўся грамадзянін Беларусі. Ён паведаміў, што да яго на вуліцы падышла група маладых мужчын. Адзін з іх папрасіў грошай, пацярпелы даў яму 3 злотыя. Але пасля кароткай размовы хлопец раптам ударыў беларуса ў твар і пачаў душыць. Калі мужчына апрытомнеў, то заўважыў, што з кішэні знік тэлефон коштам 500 злотых.

Справай заняліся следчыя з трэцяга аддзела паліцыі Беластока разам з крыміналістамі. Яны ўстанавілі асобу і месцазнаходжанне нападніка. Ім аказаўся 18-гадовы жыхар Заблудаўскай гміны. Яго затрымалі дома і даставілі ў паліцэйскі ізалятар.

Цяпер юнаку прад’яўлены абвінавачанні ў рабаванні, за што яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі

У Гданьску спалілі дом-прычэп беларуса. Ён дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы

Каментары да артыкула