Дактары расказалі, адкуль беларусы прывозяць на радзіму небяспечныя інфекцыі
Беларускія турысты пасля адпачынку ў трапічных краінах — такіх як Мальдывы, Шры-Ланка і Інданезія з востравам Балі — могуць вяртацца дахаты з інфекцыямі, такімі як малярыя і ліхаманка дэнге. Пра гэта расказала эпідэміёлаг Анастасія Ляшкевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша «Камсамольская праўда».
Здымак ілюстрацыйны
Доктарка падкрэсліла, што гэтыя захворванні для Беларусі вялікай небяспекі не ўяўляюць, бо ў краіне няма пераносчыкаў (камароў), здольных распаўсюджваць інфекцыі, а клімат для іх занадта халодны.
Паводле слоў спецыялістаў, выпадкі завозу захворванняў у Беларусь рэгіструюцца ўсё часцей. Асабліва часта завозяць малярыю — каля 10 выпадкаў у год. Гэтыя захворванні маюць доўгі інкубацыйны перыяд, і чалавек часта пачынае адчуваць сябе кепска ўжо пасля вяртання з падарожжа.
Прафесар Сяргей Жаваранак адзначыў, што выпадкі малярыі могуць працякаць вельмі цяжка і нават заканчвацца смерцю, але ў 2025 годзе, на шчасце, такіх выпадкаў не было.
Таксама час ад часу ў нас фіксуюцца выпадкі гепатыту А. Гэта менш небяспечная хвароба, але пры яе завозе могуць узнікаць лакальныя ачагі заражэння.
Чытайце таксама:
Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг
Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема
Шэсць буйных аб'ектаў аховы здароўя плануюць увесці ў сталіцы ў гэтым годзе
Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі