БЕЛ Ł РУС

Украіна ўвяла санкцыі супраць Дзмітрыя Шаўцова

10.06.2025 / 21:46

Nashaniva.com

Украіна ўвяла доўгатэрміновыя санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова. Яго абвінавачваюць у датычнасці да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый, акупаваных Расіяй.

Дзмітрый Шаўцоў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць санкцыі на 50 гадоў. Абмежаванні прадугледжваюць, сярод іншага, замарозку актываў, забарону эканамічнай дзейнасці ва Украіне, спыненне транзіту, палётаў і перамяшчэння тавараў, а таксама адмену ліцэнзій і іншых дазволаў.

Разам з Шаўцовым у санкцыйны спіс увайшлі яшчэ 46 чалавек, якія падтрымалі расійскі бок у вайне з Украінай.

Дзьмітрый Шаўцоў стаў фігурантам скандалу ў 2023 годзе, калі наведаў акупаваны Данбас у вопратцы з сімволікай Z і перадаў туды гуманітарную дапамогу. Ён адкрыта прызнаўся, што арганізацыя ўдзельнічае ў вывазе дзяцей з Украіны.

Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад яго дзеянняў, выказаў заклапочанасць і пазней прыпыніў сяброўства беларускай арганізацыі ў сваёй сетцы. У 2024 годзе Шаўцоў таксама трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам

Каментары да артыкула