БЕЛ Ł РУС

У Беларусі змяніўся парадак выдзялення арэнднага жылля

9.05.2025 / 21:44

Nashaniva.com

У Беларусі змяняецца парадак выдзялення арэнднага жылля. Урад удакладніў правілы, якія дзейнічалі яшчэ з 2014 года, гаворыцца ў новай пастанове Савета Міністраў, якая з'явілася на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Галоўная змены тычацца таго, хто прымае рашэнне аб выдзяленні арэнднага жылля. Раней гэта маглі рабіць і сельскія, і пасялковыя выканкамы, а цяпер паўнамоцтвы перадалі на больш высокі ўзровень.

У Мінску ж, як удакладняецца ў пастанове, размеркаваннем зоймуцца раённыя і гарадскія выканкамы, а таксама адміністрацыі раёнаў сталіцы.

Змянілася чарговасць атрымання жылля. Цяпер у прыярытэце — грамадзяне найбольш запатрабаваных пасад і прафесій пры ўмове, што ў іх і членаў іх сем'яў няма жылля ў населеным пункце (выключэнне — пакой у інтэрнаце, дзе чалавек жыве па дамове найму).

Перавагу аддадуць найбольш значнаму спецыялісту. А калі на адно арэнднае памяшканне прэтэндуюць два чалавекі, першай будуць разглядаць тую заяву, якую падалі раней.

Чытайце таксама:

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі

Зацвердзілі Канцэпцыю жыллёвай палітыкі да 2030 года

Памяняліся правілы атрымання дзяржпадтрымкі на будаўніцтва і куплю жылля

На таннае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць прэтэндаваць і расіяне

Каментары да артыкула