БЕЛ Ł РУС

Фінскі блін у духоўцы — сняданак для тых, хто не хоча стаяць ля пліты цэлую вечнасць

1.05.2025 / 7:52

Nashaniva.com

Проста змяшайце інгрэдыенты ў блендары, выліце ў гарачую, змазаную маслам форму, запякайце 20 хвілін — і сняданак гатовы.

Фота: quirkycooking.com.au

Фінскі блін у духоўцы — гэта пышны, тэкстурай падобны да суфле блін хутка гатуецца, а на смак проста надзвычайны. Блін мяккі, як заварны крэм, і выдатна спалучаецца з цёплым ягадным соусам і вяршкамі.

Каб яго прыгатаваць, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C.
  2. Пакладзіце масла ў вялікую прамавугольную форму для запякання (памерам прыкладна 38×26 см) і пастаўце ў духоўку, каб яно растала.
  3. Змяшайце ўсе астатнія інгрэдыенты ў блендары або тэрмаміксе на высокай хуткасці на працягу 30 секунд. 
  4. Дастаньце форму з духоўкі і раўнамерна размяркуйце растопленае масла па дне. Выліце цеста ў гарачую форму.
  5. Пастаўце форму назад у духоўку і выпякайце 20 хвілін або да таго часу, пакуль устаўлены ў цэнтр нож ня выйдзе чыстым.
  6. Падавайце з любімай свежай або запечанай садавіной, ягадамі, прагрэтымі на пліце з дробкай карыцы і мёдам, а таксама з вяршкамі.

Чытайце таксама:

Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой

Хатні варыянт хачапуры — простыя грузінскія бліны на кефіры 

Каментары да артыкула