Урад Бельгіі ўзначаліць прыхільнік большай самастойнасці Фландрыі
Пасля амаль васьмімесячных перамоў у Бельгіі ўдалося сфармаваць урадавую кааліцыю. У Бельгіі гэта доўгі працэс, паколькі большасць партый прадстаўляюць асобна франкамоўную Валонію ці нідэрландскамоўную Фландрыю, піша «Радыё Свабода».
Барт Дэ Вэвер. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert
Урадавую кааліцыю ў Бельгіі ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага правацэнтрысцкага ўрада стане Барт Дэ Вэвер, лідар N-VA. 54-гадовы палітык да гэтага займаў пасаду мэра партовага горада Антверпен.
Нягледзячы на тое, што ўрад фармуе правая N-VA, партыі цэнтрысцкага кірунку будуць захоўваць у кааліцыі большасць. N-VA сфармуе кааліцыю разам з ліберальнай партыяй MR, хрысціянскімі дэмакратамі абодвух рэгіёнаў і фламандскімі сацыял-дэмакратамі.
N-VA выступае за большую самастойнасць Фландрыі, нідэрландскамоўнай часткі Бельгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валонія, франкамоўная частка, складалі часткі канфедэратыўнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы
Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя
Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных