БЕЛ Ł РУС

У Азоўскім моры загарэўся расійскі вайсковы катар

29.02.2024 / 19:30

Nashaniva.com

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведаміла, што ў Азоўскім моры гарэў катар берагавой аховы памежнай службы ФСБ Расіі, піша «Украінская праўда».

Разведка апублікавала аўдыёзапіс-радыёперахоп ад 29 лютага, на якім размаўляюць расійскія вайскоўцы пасля ўзгарання катара.

З карабля дакладваюць, што агонь ахапіў хадавую рубку расійскага судна і неабходная аварыйная група, пажарныя помпы ды верталёт. Пасля з карабля паведамілі, што »колькасць пацярпелых павялічылася да пяці».

У паведамленні ГУР не пазначаецца тып пацярпелага карабля, але паведамляецца, што «характар страт праціўніка ўдакладняецца».

Чытайце таксама:

ГУР МА Украіны апублікавала відэа атакі на вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»

74 загінулі, 27 параненых. З'явіліся новыя звесткі пра колькасць загінулых у выніку атакі на карабель «Новачаркаск»

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула