Эканоміка44

Тозік: Указ аб стварэнні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку будзе падпісаны ў бліжэйшы час

Віцэ-прэм'ер абверг чуткі, што прыйдзе 600 тыс. кітайцаў.

Пасля прыняцця ўказа працягнецца фарміраванне нарматыўнай прававой базы для пачатку працы парку. Будзе распрацавана палажэнне аб парку, якое павінна быць зацверджана пастановай Савета Міністраў па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

Таксама пачнецца працэдура рэгістрацыі сумеснай кіруючай кампаніі, у якой 60% будзе належаць кітайскаму боку і 40% — беларускаму.

Паралельна будзе ісці падрыхтоўка статута адміністрацыі парку, — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Паводле словаў Анатоля Тозіка, Беларусь разлічвае да канца года пачаць будаўніцтва першых аб’ектаў парку.
«Спадзяемся, што сёлета дзве-тры кампаніі пачнуць там будаўніцтва сваіх прадпрыемстваў. Для пачатку інфраструктура прымальная», — сказаў Тозік. Ён звярнуў увагу, што ўсе працы на тэрыторыі парку будзе весці сумесная кіруючая кампанія, на гэтыя мэты яна можа прыцягваць крэдытныя рэсурсы. Гэта будуць крэдыты пад бізнес-праекты.
«Падкрэслю, што для парку дзяржава ніякіх крэдытаў браць не будзе»,
— сказаў віцэ-прэм’ер. Ён дадаў, што дзяржава бярэ абавязацельствы ў выпадку неабходнасці забяспечыць знешнюю забудову: адпаведныя транспартныя камунікацыі і падводаў да гэтай тэрыторыі, калі неабходна, інжынерных сетак — электрычнасці, газу і да т.п.

Тозік абверг інфармацыю пра прыезд 600 тыс. кітайцаў для працы ў тэхнапарку.

«Мы парк ствараем не для кітайскіх ці нямецкіх рабочых. Мы яго ствараем для нашых дзяцей і ўнукаў, якія будуць там працаваць, атрымліваючы суперактуальныя спецыяльнасці і атрымліваючы годны заробак», — падкрэсліў віцэ-прем’ер.

Тозік таксама сказаў, што аб забранні ўчасткаў у людзей пры будаўніцтве тэхнапарку не можа быць і гаворкі.

«Калі з 8 тыс га (запланаваных для размяшчэння за ўсё парку)… У выніку рэалізацыі праекта пад вытворчыя карпусы асвоім 2–2,5 тыс га. Гэта будзе выдатны поспех», — сказаў віцэ-прэм’ер. Ён запэўнівае, што ў Смалявіцкім раёне «нам гадоў на 30 хопіць тэрыторый для асваення, нікога не чапаючы».

Пры вызначэнні умоў для працы рэзідэнтаў тэхнапарку Беларусь абапіралася на досвед замежных краін. «Глядзелі, якія там створаныя ўмовы для таго, каб прыцягнуць замежныя кампаніі, прычым кампаніі з імёнамі. Шмат абапіраліся на вопыт кітайска-сінгапурскага парку і парады нашых кітайскіх партнёраў. Таму што ў іх за спіной 30-гадовы досвед. Пакуль прыйшлі да агульнага меркавання, што пры гэтым комплексе льгот і прэферэнцый мы можам прыцягнуць у нашу краіну вядучыя сусветныя кампаніі», — адзначыў віцэ-прэм’ер, не выключыўшы, што ў будучыні гэтых ільгот можа быць недастаткова.

Каментары4

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць