Грамадства2929

Апытанне: Ці павінен Лукашэнка вызваліць Саннікава і Статкевіча?

«Гэта палітычныя фігуры, якіх саджаць наогул нельга было. Калі так будуць праводзіцца наступныя выбары, страшна ісці на іх!».

Адной з галоўных навін тыдня стала інфармацыя аб тым, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. У сувязі з гэтым карэспандэнт БелаПАН у межах рубрыкі «Пытанне тыдня» пацікавіўся ў мінчан, ці павінен кіраўнік дзяржавы вызваліць з турмаў Саннікава і яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча.

«Калі мы лічым сябе дэмакратычнай краінай, то ў нас кожны мае права ўдзельнічаць у выбарах. Я не бачу тут ніякага злачынства — у тым, што яны выставілі свае кандыдатуры».

«Думаю, што трэба, таму што такіх людзей трымаць у турме не варта. Дэмакратыя павінна быць у дзяржаве. Гэта пакажа дэмакратыю».

«Калі яны заслугоўваюць пакарання, то яны нездарма цяпер у турме знаходзяцца, таму ўсё павінна заставацца на сваіх месцах».

«Не магу вам адказаць, таму што некампетэнтная ў гэтым пытанні».

«Не ведаю, гэта не да мяне пытанне».

«Любога чалавека трэба выпускаць. Я не маю на ўвазе забойцу, гвалтаўніка, а нармальнага чалавека, які за свае перакананні, за іншыя погляды на свет сядзіць, — ён ні ў чым не вінаваты.
Гэтак жа можна пасадзіць мяне, таму што я не люблю, скажам, чырвоны колер, а хтосьці любіць».

«Я не ведаю. Мне сорамна, але я жыву сваім жыццём і не захапляюся палітыкай. Не ведаю, што сказаць. Не ў нашай дзяржаве».

«Не трэба. Калі чалавек вінаваты, ён павінен быць пакараны за гэта».

«Не, не трэба. Яны асуджаны згодна з законам. Самазванцы павінны сядзець у турме».

«Я не ведаю, хто гэта такія. Я грамадзянін іншай краіны, прабачце. Думаю, моладзь вырашыць усё правільна».

«Можна і памілаваць, калі ён добры чалавек, я не ведаю проста».

«У палітыцы не моцны. Але калі чалавек добры, трэба выпусціць».

«Складанае пытанне. Трэба пракансультавацца з судом, перш чым на такія рэчы адказваць. Не магу адказаць. Тым больш гэта кампетэнцыя прэзідэнта. Раіць цяжка».

«Пытанне кампраметуючае. Думаю, што так. Тое, што ўлада незаконна ўтрымлівае цяпер грамадзян, гаворыць аб тым, што мы яшчэ не дайшлі да канстытуцыйнай дзяржавы».

«Не ведаю. Калі задумацца, мы заслугоўваем тую ўладу, якую маем. Пакуль народ сам не вырашыць, Лукашэнка не вырашае тут нічога, павінен вырашаць народ. Няправільна ставіце пытанне».

«Трэба, а навошта іх трымаць? Яны не зрабілі нічога такога сур’ёзнага, каб іх так надоўга заперці. Непажаданых туды адпраўляюць».

«Нейкія правакацыйныя пытанні вы задаяце. Можа, мы палітыку не будзем кранаць?»

«Я лічу, што так. Таму што неабходна наладжваць адносіны з Еўрасаюзам, наша краіна павінна быць дэмакратычнай».

«Вядома, трэба. Яны ж папрасілі аб гэтым, хай выходзяць. Ён жа сказаў, што калі яны папросяць, я іх выпушчу. Так што хай выходзяць».

«Вядома, трэба выпусціць. На маю думку, яны ўжо не выправяцца да магілы — хай на волі будуць».

«Калі яны невінаватыя ні ў чым, то чаго іх трымаць у турме? Хай ідуць на волю. Можа, ад іх больш карысці будзе на волі, чым там».

«Я ад палітыкі далёкі і не ведаю, хто такі Саннікаў».

«Пэўна, памілаваць».

«Гэта палітычныя фігуры, якіх саджаць наогул нельга было. Бо на тое і даецца шанец. Калі так будуць праводзіцца наступныя выбары, страшна ісці на іх».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць