Музыка

«Ляпіс Трубяцкой» скончыў тур па Беларусі

Апошнім горадам у гастрольным туры па Беларусі гурту быў Гродна. Тут яны і выступілі вечарам 20-га сакавіка ў клубе «Парламент».

Гарадзенцы да такіх зорак пакуль не звыклі. Калі ў Менск прыязджаюць Rammstein і Apocalyptica, то Гродна цешыцца ўвагай з боку Вайцюшкевіча і Крамы. Таму адзін з самых прэстыжных клубаў горада ў дзень канцэрту Міхалка і кампаніі быў запоўнены. Што праўда, квіткі ў продажы былі і непасрэдна перад канцэртам, зважаючы на даволі вялікі для Гродна кошт у 45 тысяч.

Грэлі публіку перад зорным канцэртам берасцейцы з «Дай Дорогу». Аднак неяк без асаблівага імпэту. Вакалісту згаданага гурту не дапамаглі нават намаганні спяваць са спушчанымі штанамі.

Ляпісы на брак імпэту не наракалі. Публіка спявала і таньчыла, чаму вельмі спрыяла надзвычай дэмакратычная палітыка клуба. Што праўда, гук мог бы быць і лепшы. Старых песень Ляпісы амаль не гралі – спрэс праграма з трох апошніх альбомаў. А да знакамітых ужо прамоў Міхалка дадаліся беларускамоўныя пра тое, што «Душой я вольны чалавек і гэткім буду ўвесь свой век!» ды шмат чаго іншага.

Канцэрт цягнуўся больш чым дзве гадзіны. Музыкаў выклікалі на сцэну двойчы, а калі напрыканцы канцэрта загучалі першыя акорды «Freedom Belarus!» то іх адразу ж заглушылі задаволеныя воклічы аматараў гурту. Яе, гэтую песню, спявалі ўсёй залай, а над натоўпам хтосьці ўзняў бела-чырвона-белы сцяг.

Міхалка ў Беларусі любяць – гэта факт. Гурт, які ў пачатку 90-ых прынёс новы подых у беларускую папулярную музыку, робіць гэта і сёння. Як бы дзіўна тое не гучала.

Наступны беларускі выступ гурта «Ляпіс Трубяцкой» адбудзецца на рок-фестывалі «Паляна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць