Арганізатара свінгер-вечарынак ізноў затрымалі. Яго падазраюць яшчэ і ў сэксуальным гвалце
Арганізатар свінгер-вечарынак пад Мінска зноў затрыманы. Як паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Міністэрства ўнутраных спраў, яму інкрымінуецца здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару падчас гэтых самых сустрэч.
Чытайце: Спецназ уварваўся на вечарыну свінгераў пад Мінскам ВІДЭА
Арганізатар сэкс-вечарынак — Вячаслаў Казаноў. Міліцыянты адзначаюць, што ён быў раней судзімы за згвалтаванне, забойства, разбой, крадзяжы.
Адразу пасля разгону сустрэчы свінгераў ён быў затрыманы на трое сутак, аднак пасля вызвалены. У адносінах да яго заведзеная крымінальная справа за стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй.

Фота Вячаслава Казанова было апублікавана на партале Tut.by.
Чытайце: Як праходзяць свінгерскія вечарыны ў Мінску: уражанні ўдзельніка
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары