Урад Беларусі прыняў рашэнне жорстка кантраляваць рост цэн, і ў першую чаргу рэгуляваных. Нацбанк таксама падключаецца да гэтага працэсу.Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас прамой лініі з чытачамі газеты «Советская Белоруссия».
«Мы папрасілі ўключыць нас у камісію па рэгуляванні цэн, каб манетарным шляхам падлічыць, як гэта паўплывае на інфляцыю, і выказаць сваё меркаванне. У студзені крыху быў страчаны кантроль, і цэны, нават рэгуляваныя, скакалі анархічна. І галоўнае, пастаўлена такая задача: пры разглядзе пытання аб павелічэнні цаны на той ці іншы тавар, асабліва першай неабходнасці, прадпрыемства павінна прадставіць свае прапановы аб зніжэнні выдаткаў», — сказала кіраўнік Нацбанка.
У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12%. Пры гэтым у студзені 2013 года інфляцыя склала 3%, у лютым — 1,2%.
Па выніках 2012 года яна склала 21,8%.
Каментары