Дзякуй Украіне, якая дапамагла маці прыехаць за свой рахунак на пахаваньне сына беларуса, што загінуў за вашую краіну. Дзякуй Польшчы, што не дазваляе працаваць беларускім уцекачам, заганяючы іх у галечу. Вашая дапамога абавязкова вернецца з дывідэндамі. І калісьці, калі вы апынецеся ў гэткім жа становішчы (а з бягучым разуменьнем ворагу гэта непазьбежна) - вам дапамогуць гэтакжа. Ды насамрэч гэта ўжо адбываецца.
Язэп
02.09.2025
Беларус, инфантильная политика Запада (не только США, но и Франции, Германии, Польши) обязательно приведёт их в войну с Мордором.
00
02.09.2025
Польшча нам нічога не павінна. Украіна нам таксама нічога не павінна, нават калі нашы дзеці гінуць за яе свабоду. Гэта трэба нарэшце зразумець - беларусам ніхто нічога не павінен. Кожны клапоціцца аб сваіх інтарэсах. Польшча ўвогуле шмат дзясяткаў гадоў не лічыла беларусаў за нацыю. Мы абруселыя палякі для іх, без сваёй гісторыі. У прынцыпе нічога не змянілася. Мы толькі самі аб'яднаўшыся можам захаваць сябе. Палякаў і украінцаў па ўсім свеце каля 60 млн кожных, у тым ліку тых хто жыве ў сваіх і ў іншых краінах. А нас у краіне сягоння каля 7-мі і па свеце яшчэ мілінона два набярэцца. Вы думаеце што тым, каго 60 млн ёсць да нас якая справа? Пакуль тэндэнцыя ня простай асіміляцыі беларусаў , якія эмігравалі, пры чым кожны выжывае як можа. Трэба дапамагаць адно аднаму, таму што беларус беларусу павінен быць беларусам. Інакш ніяк. Больш няма на каго нам у свеце спадзявацца, нават на КС Ціханаўскай - гэта ўсё проста дэкарацыі, не больш за тое. Дзякуй, што ёсць Байсол і іншыя арганізацыі , якія дапамагаюць.
Ёсік
02.09.2025
00, усё ж лепей вінаваты, а не павінен.
Беларус
02.09.2025
00, Украіна павінна замежным жаўнерам, што ваююць за яе. І іхнім сем'ям. Менавіта павінна, бо яны дапамагаюць ёй захавацца фізічна. Гэта элементарная чалавечая ўдзячнасьць ды спагада. Тое ж датычыцца і палякаў, літоўцаў ці латышэй - іхнія эканомікі актыўна дапамагалі эканамічнаму дабрабыту лукашэнкаўскага рэжыму - увесь схематоз шоў (і ідзе дагэтуль) менавіта з іхнім удзелам. За наяўнасьць фашыстоўскіх рэжымаў адказны ўвесь рэгіён. Таму скідваць зараз гэтую праблему выключна на беларусаў, у якіх няма сваёй дзяржавы - проста вершыня цынізму. Калі хтосьці патынае - дапамога з'яўляецца абавязкам. Інакш, вы - горш за жывёл, амаль нічым не адрозьніваецеся ад маскалскай навалачы - тыя ж "каштоўнасьці", гэткая ж "салідарнасьць". А таму - і дапамагаць абараняцца гэтым краінам беларусу ня варта. Навошта коштам свайго жыцця дапамагаць адной брыдоце супрацьстаяць іншай? Калі для беларусаў абодва бакі варожыя - ну дык і д'ябла з імі. Не?
Найперш не галасі!
02.09.2025
Беларусе, не. Як там ў Купалы 100 гадоў таму? У вершы "А то там ідзе?": "А чаго ж захацелася ім?... Людзьмі звацца! А што нясуць яны... на свет цэлы? Сваю крыўду!..."
Дык вось тутака і пастка: аднае крыўды мала, каб цябе пачулі, нават калі тая твая крыўда справядлівая. Паглядзіце да прыкладу чаму ва ўсім свеце чуюць ОСЦ - яны бо ня "маюць карт" крыўды ці абстрактнай справядлівасці, яны гуляюць картамі неабходнасці Беларусі і беларусаў. Карты неабходнасці - казырныя карты, карты крыўды - даўно бітыя. Таму найперш не галасі, не крыўдуй, як пісаў класік "Кінь вечны плач свой аб старонцы!"
Ик
02.09.2025
Беларус, Якраз калі ідзе развіццё эканомікі, расце бізнес малы і сярэдні - тады магчыма дэмакратызацыя грамадства. У Беларусі быў рост эканомікі дзякуючы менавіта сувязям і гандлем з краінамі ЕС і ЗША. На фоне гэтага буйна пачала развівацца грамадзянская супольнасць, независимые СМИ. Усё гэта мы бачылі да 2020 году ў краіне. Але нажаль, Беларусь стала ахвярай геапалітычных амбіцый суседніх дзяржаў и свайго правітеля. Гітлер прыйшоў да ўлады на фоне жорсткага эканамічнага крызісу, так што чым горш з эканомікай - тым больш жорсткім рэжым будзе ва ўладзе. Рост жа эканомікі - гэта неабходная ўмова развіцця дэмакратыі, а не наадварот. Таму развіццё ўсебаковых усязэй краіны з Еўропай і ЗША - гэта станоўчая дынаміка, а санкцыі прывядуць проста да збяднення насельніцтва, а не падарвуць уладу, яна проста зацісне ўсе гайкі ў краіне па поўнай, каб выжыць, што мы і назіраем. Я супраць санкцыяў, я за пранікненне ў Беларусь усяго, што можа даць Еўропа, чым больш - тым лепш. Інакш будзе аналаг КНДР
Беларус
02.09.2025
Найперш не галасі! , Што "не"? Патрэбна ваяваць за дзяржавы, якія цябе за людзей ня лічаць? Ну дык ваюйце.
А ОСЦ хіба хтосьці чуе? Мо актывістам стала просьцей атрымаць гуманітарку ці звычайную візу? Няма такога. Мо нейкая падтрымка ў адаптацыі, легалізацыі з боку гэтых дзяржаў, бо людзі фактычна з палону вырваліся? Таксама не. Нуль. Дык на падставе чаго такое меркаваньне?
Кідайце плач. Перагортвайце старонку - вашае права. І адказнасьць, вядома.
Мэсадж быў пра тое, што непатрэбна называць мярзоту і зьдзек "кропкай гледжаньня" ці "нацыянальнымі інтарэсамі". Мярзота - гэта мярзота. Увогуле, здольнасьць у нашыя часы называць рэчы сваімі імёнамі, згодна з сутнасьцю ўчынкаў - вельмі рэдкі і карысны навык.
Найперш не галасі!
02.09.2025
Беларус, ~ 300 беларускіх добраахвотнікаў не заменяць 3 мільёны украінскіх ухілянтаў. Ніколі мая пазіцыя не была іншай. Галасіць і плявацца на ўсіх суседзяў, бо не ўшанавалі мяне як мне хочацца, яшчэ горшая ідэя.
Беларус
02.09.2025
Ик, Па вашай логіцы, замест супраціву і зьнішчэньня, трэці рэйх патрэбна было заваліць грашыма ды тэхналогіямі звонку, зьняць усе санкцыі - бо так нараджаецца грамадзянская супольнасьць. Дарэчы тая вайна пачалася менавіта па вашаму сцэнару - мюнхенскай змовы ды залагоджваньні дыктатара. Таму, посьпехаў ня зычу - ня будзе іх.
1
02.09.2025
Слава Герою!!!
Яраслау́
02.09.2025
Честь ✊
Ў
02.09.2025
Сумная навіна. Памяць і падзяка герою. Але тут цяжка не адзначыць, што tut.by/zeraklo - гэта тожебелоруское СМІ, якія трымалі і трымаюць беларусаў у русском мире. Так што неяк так...
22
02.09.2025
Ў, "Рускі свет" - гэта ментальны стан, а не руская мова. Калі вы гэта нарэшце не зразумееце?
Ў
02.09.2025
22, гаворка не толькі пра расейскую (не рускую) мову, але таксама культурныя коды, наратывы, агульны прыгаданую ментальнасць і так далей. Але ніякая не таямніца, што расейская мова - гэта база русского мира. Няма што далей сябе ашукоўваць. У Літве гэта даўно зразумелі, ва Украіне толькі надаўна пачалі, а ў Беларусі далей думаюць, што расейская мова - нарм і не бачаць, што робіцца ў Беларусі.
Андрусь
02.09.2025
А мяне зламала фірма, дзе я працаваў...
Людзей ламаюць людзі. І ўсім трэба дапамагаць. Наогул усім. Тут праблема ў нас.
Я яшчэ не разабраўся як гэта працуе ў соцыуме дакладна, але падаецца, што дапамогу можна атрымаць каабтаваўшыся ў асяроддзе дапамагаючых... Падобна на тое.
Іншым чынам, калі ты не нейкая Фігура, прыйдзецца шукаць дапамогі ў фундацыях, а тыя дапамагаюць толькі тым, хто сам сабе дапамагчы не можа і мае паперкі.
У ва ўсёй гэтай каруселі дапамаганняў і памагатых просты беларус заціскае гуж у зубах і моўчкі хмура паўзе далей. Цягне свае колы...
Лепей забудзьцеся пра ўсё гэта беларускае і жывіце новым жыццём, бо кантэкст існавання чалавека вызначаецца Культурай. А яна ў нас вельмі слабая. Асімілюйцеся з грамадствам, дзе жывяце, і толькі тады сапраўдная дапамога прыйдзе. Забудзьцеся, каб нарадзіцца Феніксам і жыць далей нармальным чалавекам.
У бывшей заключенной из Tut.by на войне в Украине погиб сын
Як там ў Купалы 100 гадоў таму?
У вершы "А то там ідзе?":
"А чаго ж захацелася ім?...
Людзьмі звацца!
А што нясуць яны... на свет цэлы?
Сваю крыўду!..."
Дык вось тутака і пастка: аднае крыўды мала, каб цябе пачулі, нават калі тая твая крыўда справядлівая.
Паглядзіце да прыкладу чаму ва ўсім свеце чуюць ОСЦ - яны бо ня "маюць карт" крыўды ці абстрактнай справядлівасці, яны гуляюць картамі неабходнасці Беларусі і беларусаў. Карты неабходнасці - казырныя карты, карты крыўды - даўно бітыя.
Таму найперш не галасі, не крыўдуй, як пісаў класік
"Кінь вечны плач свой аб старонцы!"
А ОСЦ хіба хтосьці чуе? Мо актывістам стала просьцей атрымаць гуманітарку ці звычайную візу? Няма такога. Мо нейкая падтрымка ў адаптацыі, легалізацыі з боку гэтых дзяржаў, бо людзі фактычна з палону вырваліся? Таксама не. Нуль. Дык на падставе чаго такое меркаваньне?
Кідайце плач. Перагортвайце старонку - вашае права. І адказнасьць, вядома.
Мэсадж быў пра тое, што непатрэбна называць мярзоту і зьдзек "кропкай гледжаньня" ці "нацыянальнымі інтарэсамі". Мярзота - гэта мярзота. Увогуле, здольнасьць у нашыя часы называць рэчы сваімі імёнамі, згодна з сутнасьцю ўчынкаў - вельмі рэдкі і карысны навык.
Галасіць і плявацца на ўсіх суседзяў, бо не ўшанавалі мяне як мне хочацца, яшчэ горшая ідэя.