«...каб у будучыні з-за папярэдніх перадузятасцяў не выпусціць шанцу на адкрыццё, якое можа змяніць гісторыю чалавецтва».
Быў такі разумны дзядзька, Стывэнам Гоўкінгам яго звалі. І ён казаў, што ў ТАКІХ адкрыцьцях лепей заставацца ў шчасьлівым няведаньні, бо цывілізацыя, якая здольная да такіх тэхналёгіяў, не паставіцца да нас як да роўных сабе.
Не корабль, а колесница!
27.07.2025
Путин разозлил кого-то, посерьёзнее Трампа)
Барадзед
27.07.2025
Тревога! Они уже здесь! Нас изучают. Звоните Уиллу Смиту.
.
27.07.2025
Працы на arxiv.org не праходзяць рэцэнзію ад калег, звычайную перад навуковымі публікацыямі. Калегі ў іншых артыкулах пішуць, што не ўразіліся аргументацыяй Лёба, камета пры назіраннях мае ўсе прыкметы каметы, спектр паказвае наяўнасць вадзянога лёду, звычайнага для камет.
Лёб кажа, што яго гіпотэза цікавая і прышпільная, без залежнасці ад таго, правільная яна ці не. У адказ халоднае "незвычайныя сцвярджэнні патрабуюць незвычайных доказаў, а доказы Лёба абсалютна не з'яўляюцца незвычайнымі".
Хто не зразумеў: чарговае лапідарнае плявузганне.
~~~
27.07.2025
., наколькі я памятаю arxiv вельмі папулярная сярод астраномаў, бо колькасць іхніх публікацый, часта чыста тэхнічных, дасягае такога аб'ёму, што ніякае класічнае рэцэнзаванне не можа асіліць.
.
28.07.2025
Пытанне ж не ў пляцоўцы (дзе ёсць шмат важнага і якая мела свае прычыны стварэння), а ў тым, што артыкул без факт-чэкінгу і іншых пунктаў гледжання на праблему. Калі гэта навуковая публікацыя з рэцэнзіямі, гэта дае нейкі мінімальны фільтр пры распаўсюджванні. Калі рэцэнзій няма, адказнасць за пераправерку на журналістах. Naked-science.ru і НН проста перадрукавалі і ўсё. Як вынік, не выкананы і навуковыя, і журналісцкія стандарты. Пайшоў гуляць чарговы фэйк.
"На думку некаторых навукоўцаў, такія паводзіны аб’екта наводзяць на пэўныя думкі".
~~~
28.07.2025
., калі вы такі этычны журналіст, завядзіце сабе этычнае медыя - яно адразу стане папулярным праз свае высокія стандарты! 100%!
"Навукоўцы падкрэсліваюць, што ні ў якім разе не заяўляюць пра штучнае паходжанне 3I/ATLAS як пра факт, але лічаць памылковым цалкам адкідваць такую магчымасць" У чым тут фэйк?
"Калі рэцэнзій няма". Роўда нясе адказнасць за тое, што ў Току сказаў Бесараб ці Белавежкін? А вы бачылі хоць адну рэцэнзію на артыкулы беларускіх навукоўцаў? Можна з верагоднасцю 80% сцвярджаць, што ўся гісторыя Беларусі выдумана, бо нічога з публікацый па ёй ніколі не праходзіла сапраўднага рэцэнзавання.
Вунь у рэпазітарыі БНТУ на поўным сур'ёзе вісяць артыкулы пра эстэтычна наладжвальныя здольнасці вобраза, актывацыя якога заклікана пераўтвараць задуму ў soft-натур-прадукт.https://nashaniva.com/335102
Лёб можа не адназначная асоба і летуценнік, але яго незвычайны погляд як навукоўца папулярызуе навуку ў цэлым, прымушае людзей зноў углядацца ў неба.
.
28.07.2025
1. Па-першае, цяжка ўспрымаць такі выбух агрэсіі з пераходам да асобы. Я нават паўзу зрабіў. ... Вас асабіста не чапаў (або Вы нейкім чынам тут да артыкула?) Усё, што я напісаў, ёсць аб'ектыўная інфармацыя: і што пішуць пра тую камету "звычайныя" навукоўцы, і існаванне мінімальных стандартаў. Таму для чаго пераход на асобы? Чытач вінаваты ў тым, што ён вырашыў пераправерыць? "Зрабі сам" - дэмагогія. Не абавязкова быць журналістам або навукоўцам (палітыкам і г.д.), каб ацэньваць тое, што яны кажуць. "Не трэба быць каровай, каб выказвацца пра малако".
2. Калі дадаць навуковы кансэнсус пра камету, то і праглядаў было б амаль столькі ж, і фэйк быў бы абазначаны як фэйк.
3. Фраза Лёба відавочна маніпулятыўная. І каб укінуць сваё, і каб "падаслаць саломку" на выпадак правалу. Калі ён навуковец, то павінен ведаць пра чайнік Расела (дарэчы, таксама пра космас: па арбіце паміж Зямлёй і Марсам лятае фарфоравы чайнік, нібыта нельга аспрэчыць яго існаванне). Нарэшце, і гэты аргумент пра метадалогію не абавязковы: і ў час публікацыі, і пасля камета паводзіла сабе як звычайная. "Незвычайныя сцвярджэнні патрабуюць незвычайных доказаў", а такіх доказаў проста не прагучала.
4. Параўнанне з інтэрв'ю нерэлевантнае. Інтэрв'ю для таго, каб раскрыць асобу і яе погляды. Але нават у інтэрв'ю часам дадаюць пры мантажы урэзкі з факт-чэкінгам: напрыклад, калі асоба сцвярджае дакладна тое, чаго не было, або робіць фактычную памылку. Маглі бачыць такое. І гэта павага і да ісціны, і да гледачоў.
5. Прыклады з яшчэ горшым стаўленнем да ісціны не ёсць апраўданне (РЕН ТБ, БНТУ, некаторыя беларускія навукоўцы, гісторыя і г.д.).
Пра што ўвогуле спрэчка? Ісціна - ёсць каштоўнасць. Свядомае або несвядомае скажэнне ісціны - дрэнна. Калі б Z-канал даў бы сенсацыю пра Беларусь, трэба было б праверыць у іншых крыніцах, так? Калі камуніст кажа, што ў Курапатах забівалі немцы, у навіне пра тое трэба ж дадаць, што спецыялісты і факты кажуць інакш. Калі адзін чалавек абвінаваціць другога, спачатку падумаем, ці так гэта. Чаму з НЛА-канспіралогіяй інакш?
Чэлес тернии к звёздам
28.07.2025
Пускай лукашенку с путиным заберут на опыты!
Думаць трэба хто газэту кідае, а не ляцець за ёй як сабака
28.07.2025
Лёб знаходзіць тое, что хоча знайсьці. Так у кожнай навуцы.
Reptiloid
28.07.2025
это - не ученые. Это - те кто не могут опубликовать рецензированную статью и поэтому пишут на archiv.org
О
28.07.2025
Reptiloid, вы вообще не разбираетесь в том, для чего существует arxiv (а не archiv) и через сколько бы вышла статья с рецензированием по теме, которая требует ежедневного обновления и сверки сведений.
Орбіт
28.07.2025
У іх што тут, шаша нейкая? Не дазволім! Забруджваюць нашую Сонечную Сістэму сваімі выкідамі
Руби Род
28.07.2025
- Корбен, милый...
Кальян
28.07.2025
Хищник против Лукашенко
22
28.07.2025
К тому пиз..у, что творится, не хватает только пришествия инопланетян. :)
Через Солнечную систему летит объект, поведение которого напоминает управляемый космический корабль
Быў такі разумны дзядзька, Стывэнам Гоўкінгам яго звалі. І ён казаў, што ў ТАКІХ адкрыцьцях лепей заставацца ў шчасьлівым няведаньні, бо цывілізацыя, якая здольная да такіх тэхналёгіяў, не паставіцца да нас як да роўных сабе.
Калегі ў іншых артыкулах пішуць, што не ўразіліся аргументацыяй Лёба, камета пры назіраннях мае ўсе прыкметы каметы, спектр паказвае наяўнасць вадзянога лёду, звычайнага для камет.
Лёб кажа, што яго гіпотэза цікавая і прышпільная, без залежнасці ад таго, правільная яна ці не.
У адказ халоднае "незвычайныя сцвярджэнні патрабуюць незвычайных доказаў, а доказы Лёба абсалютна не з'яўляюцца незвычайнымі".
Хто не зразумеў: чарговае лапідарнае плявузганне.
Калі гэта навуковая публікацыя з рэцэнзіямі, гэта дае нейкі мінімальны фільтр пры распаўсюджванні. Калі рэцэнзій няма, адказнасць за пераправерку на журналістах. Naked-science.ru і НН проста перадрукавалі і ўсё. Як вынік, не выкананы і навуковыя, і журналісцкія стандарты. Пайшоў гуляць чарговы фэйк.
"На думку некаторых навукоўцаў, такія паводзіны аб’екта наводзяць на пэўныя думкі".
"Навукоўцы падкрэсліваюць, што ні ў якім разе не заяўляюць пра штучнае паходжанне 3I/ATLAS як пра факт, але лічаць памылковым цалкам адкідваць такую магчымасць"
У чым тут фэйк?
"Калі рэцэнзій няма". Роўда нясе адказнасць за тое, што ў Току сказаў Бесараб ці Белавежкін? А вы бачылі хоць адну рэцэнзію на артыкулы беларускіх навукоўцаў? Можна з верагоднасцю 80% сцвярджаць, што ўся гісторыя Беларусі выдумана, бо нічога з публікацый па ёй ніколі не праходзіла сапраўднага рэцэнзавання.
Вунь у рэпазітарыі БНТУ на поўным сур'ёзе вісяць артыкулы пра эстэтычна наладжвальныя здольнасці вобраза, актывацыя якога заклікана пераўтвараць задуму ў soft-натур-прадукт. https://nashaniva.com/335102
Лёб можа не адназначная асоба і летуценнік, але яго незвычайны погляд як навукоўца папулярызуе навуку ў цэлым, прымушае людзей зноў углядацца ў неба.
Вас асабіста не чапаў (або Вы нейкім чынам тут да артыкула?) Усё, што я напісаў, ёсць аб'ектыўная інфармацыя: і што пішуць пра тую камету "звычайныя" навукоўцы, і існаванне мінімальных стандартаў.
Таму для чаго пераход на асобы? Чытач вінаваты ў тым, што ён вырашыў пераправерыць?
"Зрабі сам" - дэмагогія. Не абавязкова быць журналістам або навукоўцам (палітыкам і г.д.), каб ацэньваць тое, што яны кажуць. "Не трэба быць каровай, каб выказвацца пра малако".
2. Калі дадаць навуковы кансэнсус пра камету, то і праглядаў было б амаль столькі ж, і фэйк быў бы абазначаны як фэйк.
3. Фраза Лёба відавочна маніпулятыўная. І каб укінуць сваё, і каб "падаслаць саломку" на выпадак правалу.
Калі ён навуковец, то павінен ведаць пра чайнік Расела (дарэчы, таксама пра космас: па арбіце паміж Зямлёй і Марсам лятае фарфоравы чайнік, нібыта нельга аспрэчыць яго існаванне).
Нарэшце, і гэты аргумент пра метадалогію не абавязковы: і ў час публікацыі, і пасля камета паводзіла сабе як звычайная. "Незвычайныя сцвярджэнні патрабуюць незвычайных доказаў", а такіх доказаў проста не прагучала.
4. Параўнанне з інтэрв'ю нерэлевантнае. Інтэрв'ю для таго, каб раскрыць асобу і яе погляды.
Але нават у інтэрв'ю часам дадаюць пры мантажы урэзкі з факт-чэкінгам: напрыклад, калі асоба сцвярджае дакладна тое, чаго не было, або робіць фактычную памылку. Маглі бачыць такое.
І гэта павага і да ісціны, і да гледачоў.
5. Прыклады з яшчэ горшым стаўленнем да ісціны не ёсць апраўданне (РЕН ТБ, БНТУ, некаторыя беларускія навукоўцы, гісторыя і г.д.).
Пра што ўвогуле спрэчка? Ісціна - ёсць каштоўнасць.
Свядомае або несвядомае скажэнне ісціны - дрэнна.
Калі б Z-канал даў бы сенсацыю пра Беларусь, трэба было б праверыць у іншых крыніцах, так?
Калі камуніст кажа, што ў Курапатах забівалі немцы, у навіне пра тое трэба ж дадаць, што спецыялісты і факты кажуць інакш.
Калі адзін чалавек абвінаваціць другога, спачатку падумаем, ці так гэта.
Чаму з НЛА-канспіралогіяй інакш?