Комментарии к статье

Совпадение падения общего уровня человеческого интеллекта с распространением интернета случайно?

  • Илья
    22.05.2025
    Человечество поумнело, IQ плохая метрика
  • супадзенне
    22.05.2025
    супадзенне зусім не азначае следства. гэта першае.

    другое: без ЭВМ і глабальнай павуціны шмат якіх дасягненняў проста не было б, да прыкладу ў той же фарматэўтыцы ці лекаванні ракавых пухлін.

    луддызм - пройгрышная ідэалогія, спадар Цыганкоў.
  • .
    22.05.2025
    Няўжо людзі, якія стагоддзе таму выбіралі танныя ідэалогіі камунізм і фашызм, былі нашмат разумнейшымі?

    Камп'ютар, інтэрнэт, штучны інтэлект дапамагаюць людзям тупець толькі ў адной просценькай умоўнай мадэлі:
    калі яны вырашаюць частку задач, якія раней вырашаў чалавек, і з-за таго частка ўменняў чалавека прынцыпова знікае.
    Такое справядліва толькі на даволі спецыфічных прыкладах: напрыклад, арыфметыка без калькулятара.

    А ўвогуле чалавек пачынае вырашаць іншыя задачы, не менш складаныя: як запраграмаваць той камп'ютар або хаця б проста працаваць на ім.
    Гэта ўсё ж трохі складаней за чытанне газеты і бухгалтарскі ўлік на паперках.
    Аднак не настолькі, як нам жадаецца - каб чалавек перайшоў на нейкі новы ўзровень на 2 галавы вышэй. Мабыць, адсюль і расчараванне.
  • Найперш не гпласі!
    22.05.2025
    1) Калісьці манахі былі супроць кнігадрукавання: "як так, кожны друкуе што хоча і кожны чытае што хоча?"
    2) Сёння доступ да любой кнігі свету ў кожнага ў кішэні.
    3) Чалавек не паразумнее, калі прачытае не тую кнігу, а іншая будзе недаступнай. Народжанаму ў СССР варта памятаць пра такую пагрозу.
    4) "Пасля гэтага" і "разам з гэтым" не значыць "з прычыны гэтага".
    5) Хто сказаў, што чалавецтва дурнее?
    Пакажыце мне гэтага разумніка.
    6) Нежаданне вучыцца карыстацца дасягненнямі цывілізацыі не падстава знішчаць цывілізацыю.
    7) У Швецыі "электронныя носьбіты не так уплываюць"? Гл. п. 6.
    Урэшце можна згасіць святло і вучыцца пры свечках, бо няправільнае асвятленне псуе зрок.
    Бадай самая лепшая школьная адукацыя ў свеце фінская, дзе адмовіліся ад пісьма рукамі, а французы, здаўна і сёння самыя лепшыя у свеце матэматыкі, ад першае клясы карыстаюцца калькулятарамі без адвечнага савецкага "устного счета".
    Паасобныя фрагменты эрудыцыі не больш як фрагменты эрудыцыі, не варта рабіць іх культам ці аргументам "ад усяго".
    8) "Я дзесьці чытаў" не значыць "вось вам рэцэпт".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць