Tutaka Festival Began on the Polish-Belarusian Border
-
17.07.2026Спадар , можа, вам лепш тады да Лукашэнкі на Славянскі базар паехаць? Людзі стараліся, польскія і еўрапейскія партнэры падтрымлівалі, Офіс і Кабінет столькі сілаў уклалі. Адкуль гэтая неўдзячнасць?
-
17.07.2026А пра кошт квітка - ну гэта як сказаць)
150 зл. гэта ўваход. Але ж трэба яшчэ месца на палатачны ўзяць? +100 зл. А дабрацца? З Варшавы - яшчэ мінімум +100 зл. Атрымліваецца мінімальна сто даляраў, толькі каб мець магчымасць там прысутнічаць, не ўлічваючы набыццё на месцы ежы
Па што? Каб паслухаць Вінсэнта, які раз у пяць гадоў нешта выдае? Пры ўсёй павазе, але так не працуе
І пры гэтым арганізатары даюць вясной інтэрв'ю з тэзісам, што не плацяць выканаўцам, а ў самога мерапрыемства хапае спонсараў і грантаў - прынамсі калі паглядзець на лога. Маркетынг на нізкім узроўні, рэкламы і SMM нармальных няма, сцэну збіраюць валанцёры, шмат што ўвогуле на валанцёрах трымаецца...
Мне падабаецца Тутака, але не б'ецца трохі матэматыка ў мяне -
17.07.2026Спадар , калі Вы за год не зарабілі 100 даляраў НА БЕЛАРУСКАСЦЬ тады я ня ведаю.... Які Вы Беларус. Атмасфера і паветра Свабоды дорага каштуе... І гэта трэба зразумець.
-
17.07.2026Познань-Варшава- Беласток- Гарадок, атмасфера свабоды і паветра ў Польшчы бясплатныя кожны дзень:)
-
18.07.2026Познань-Варшава- Беласток- Гарадок, выбачайце, але вы выглядаеце як ахвяра нейкай прапаганды. Ніякай сувязі паміж маімі 100 далярамі на Тутаку і тым, які я беларус, няма. Грошы "на беларускасць" не маюць ніякага дачынення да набыцця квітка на Тутаку. У Тутакі ёсць грантавая падтрымка і спонсары на культуру - у мяне гэтага рэсурсу няма. Таму, калі захачу, пайду на іншыя канцэрт ці фестываль, да якога маю менш пытанняў. І паверце, ад гэтага беларускай культуры не холадна і не горача
Арганізацыя фестываля - гэта ў тым ліку прыцягнуць аўдыторыю, а не прымусіць яе быць віннай арганізатарам. Апошняе складваецца з-за наратываў, якія я чую. Я сапраўды вельмі добра да Тутакі адношуся, але і я, і многія мае сябры сёлета не паедуць: хтосьці лічыць, што задорага; хтосьці прынцыпова ігнаруе Тутаку, пакуль яе вядучай і датычнай у любым фармаце з'яўляецца сп-я Дробыш (арганізатары Тутакі, здаецца, зусім не ведаюць пра інстытут рэпутацыі); камусьці здаецца слабым лайнап. Гэта арганізацыйныя праблемы - і яны вырашаюцца, як па мне -
17.07.2026А пачынальнікаў беларускага гукасістэмнага руху ды найстарэйшую польскую гукасістэму ўзгадаць было цяжка?
-
17.07.2026Chillaka ??? і што лацінкі не ведаюць нават там ?
-
18.07.2026Trochę wkurzają te ceny, biorąc pod uwagę, że festiwal (wcześniejsze Basy też) jest i był dotowany przez polskie władze rządowe. A teraz 200 zł dla każdej dorosłej osoby. Coś tu nie gra.
Наўрадці збяруцца людзі сёлета. Мы таксама адмовіліся ехаць. Можа ў наступным годзе нешта зменіцца?