The website of the restored Belarusian Internet Library Kamunikat has launched
-
19.06.2026Малайцы!!!
-
19.06.2026Трэба каб былі рэзэрвы, бо рашысты-лукашысты праклятыя ужо не першы раз хакерскія атакі робяць на Камунікат
-
19.06.2026Выдавецтва Камунікат таксама класнае, цікавыя кнігі выпускаюць
-
20.06.2026Дадам, што воблачнае сховішча 1Tb і такі ж USB-дыск даволі танныя зараз, яўна менш выдаткаў на хостынг. Двайны бэкап закрые праблемы магчымага знікнення кніг.
Калі ёсць складанасці з бэкапамі 800 гб, то можна ж рабіць іх інкрыментальнымі: захоўваць толькі новае. Старыя кнігі ўжо не змяняюцца, дадаюцца новыя і можа аднаўляцца мета-інфармацыя, навіны сайта.
Яшчэ ёсць варыянт унесці сайт цалкам у web.archive.org. На 90% мінімум ён там ёсць, акрамя перыядычных выданняў, якія захоўваюцца не на адной старонцы і тым самым дрэнна сканіруюцца пошукавікамі і веб-архівам. Можна аптымізаваць сайт пад гэтую праблему, можна ўнесці самастойна тое, што было не захована.
Калі не ведаюць, як іх зламалі і рухавік пакуль той жа стары, то ўзлом можа паўтарыцца.
І з важнага:
"У старой версіі Kamunikat.org, якая была закрытая яшчэ да блакіроўкі сайта ў 2023 годзе, існавала магчымасць рэгістрацыі карыстальнікаў. Падчас такой рэгістрацыі можна было адвольна ўказаць нікнэйм, імя, e-mail і іншыя даныя. Пасля апошняй атакі варта зыходзіць з таго, што гэтыя даныя маглі трапіць у рукі беларускіх спецслужбаў."