Article comments

A 34-year-old lecturer who defended her dissertation in Belarusian became the Dean of the Faculty of Journalism at BSU

  • Аналитик
    16.06.2026
    Мохнатый шмель на душистый Хмель
  • Жнівеньскі каласок
    16.06.2026
    а навошта рабіць акцэнт што яна нешта там па-беларуску абараняла? Самусевіч увогуле беларускамоўнай была па жыцці, але ёй гэта не перашкодзіла выпіраць студэнтаў з журфаку за палітыку
  • Серп без молота
    16.06.2026
    Жнівеньскі каласок, вот если бы она похвастались картой поляка, тогда форумные её кандидатуру одобрили
  • Лол
    16.06.2026
    Бондарава таксама на беларускую філалогію паступала, на хвіліначку. А толку. прапагандысты ёсць прапагандысты. Больш за тое, ад гэта маладухі чакайце яшчэ большай адданасці, бо такія кар'ерысты нават жыцця іншага ня бачылі, акрамя Лукашэнкі.
  • абараняла дысертацыю па-беларуску
    16.06.2026
    Лол, палітыканства "неверагодных" - няхай наш свет (РБ) згарыць , галоўнае каб супраць "валета".
    "Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску"=/=Бондарава таксама на беларускую філалогію паступала
  • параю вам лекцыю Т. Снайдэра - Беларусь.
    16.06.2026
    "Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску," зусім не здзіўлены. Беларусь знаходзіцца паміж НАТА ( які вырабляе каля 60% сусьветнага ВУП) і Маскоўскай імперыяй ( менш за 1%) . З аслабленьнем Маскоўскай імпэрыі праз вайну ва Ўкраіне Крамлю патрэбная бясьпечная мяжа, каб пазьбегнуць прамога сутыкненьня з Захадам. У гэтай сытуацыі нейтральная-буферная Беларусь павінна стаць ключавой нейтральнай дзяржавай ў Еўропе , якая гарантуе стабільнасьць і пакой усім суседзям. 1:н Прыклад з гісторыі - У 1955 годзе Захад і Бальшавіцкая імпэрыя падпісалі Аўстрыйскую Дамову, праз якую Аўстрыі: «была нададзеная незалежнасьць і адбылося вывад усіх акупацыйных войскаў у абмен на абавязак Аўстрыі да вечнага нейтралітэту». І гэтая дамова дзейнічае нават сёньня, 40 гадоў пасьля краху бальшавіцкай імпэрыі. Гэты прыклад паказваюць, што нейтралітэт РБ — гэта не слабасць, а адзіная лагічная Стратэгія ў нашай геаграфічнай рэчаіснасці . Беларусь можа зрабіцца Аўстрыяй Усходняй Эўропы. І у практычнай лёгіцы Трампа , Пазьняка і Лукашэнкі , якія вядомы сваімі дамовамі і кампрамісамі, гэта адзіны шлях, дзе ўсе бакі перамагаюць, Захад і Маскоўская імпэрыя атрымліваюць: стабільную — бясьпечную, ПАКОЙНУЮ мяжу, а мы беларусы — нацыянальную дзяржаву , свабоду, дэмакратыю, і дабрабыт.
  • Gorliwy Litwin
    16.06.2026
    Вось за такімі спадарынямі і спадарамі будучыня. Тымі хто арганічна спалучае лукашызм і сьвядамізьм. Я называю іх марзалюкістамі, бо спадар Ігар іх духоўны лідар і першаўзор.
  • , нацыяналізм гэта падмурак нашай дзяржавы
    16.06.2026
    Gorliwy Litwin , нацыяналізм (mova, unijactva) гэта падмурак нашай дзяржавы, а не цой , дугін з пушкіным . праз 10 год у нас усё будзе файна як ў іншых краін суседзяў
  • !!!
    16.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Петрович
    16.06.2026
    Ну фсё если пра-беларуску, то теперь точно с журфака цугом пойдут журналисты подготовленные для работы в независимых сми
    Да пусть она хоть на китайском защищалась, лишь бы в башке не было луковского мусора
  • Сара Маевски
    17.06.2026
    Петрович, Башку её можно не препарироаать. Штирлиц, к примеру, также внешне казался образцом и гордостью своего нацистского содержания. Подождём немного...
  • Аналiтык
    17.06.2026
    А вось што яна напiсала ў дысертацыi:
    "Даследчыцкую цікавасць выклікае рэалізацыя дзяржаўнымі тэлеканаламі пункта 26.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», згодна з якім тэлевізійныя медыя «абавязаны забяспечыць у штомесячным аб’ёме вяшчання аб’ём тэлеперадач, аўдыявізуальных твораў, iншых паведамленняў і (або) матэрыялаў беларускай (нацыянальнай) вытворчасці не менш за 30 працэнтаў» [18]. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І. Луцкі ў эфіры тэлеканала СТБ падкрэсліў: «Нам важна развіваць уласны нацыянальны кантэнт. Мы ж бачым, наколькі вялікі ўплыў знешніх фактараў на тое, што адбываецца ў краіне ў інфармацыйным асяроддзі. <…> Тэхналогіі настолькі пайшлі наперад, што простымі забаронамі і нейкімі абмежаваннямі ўжо не дамагчыся гэтага. Важна ствараць свой кантэнт – цікавы, досыць інфармацыйны, гэта значыць трэба “созидать” інфармацыю» («Нядзеля»). Такім чынам, сёння неабходна вызначаць спосабы эфектыўных маўленчых паводзін і ўкараняць у айчынныя тэлевізійныя праграмы камунікатыўна-прагматычныя стратэгіі і тактыкі, якія будуць садзейнічаць вырашэнню пастаўленых задач і паспяховай рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі"

    спасылка на Луцкага, якi выконваў рэпрэсіi

    "1) вядучыя з абмежаванымі абавязкамі: чытанне навін з тэлесуфлёра, агучванне відэаінфармацый і падводак да сюжэтаў карэспандэнтаў, паведамленняў пра надвор’е, развітанне з гледачом і перадача камунікатыўнай ініцыятывы калегу-вядучаму (напрыклад, вядучыя А. Насачова, А. Смірноў, С. Лугоўскі, Д. Равякова, В. Сакаловіч, П. Лазовік, Л. Казак, А. Чарняўская, І. Пазняк, С. Савіцкі, С. Манько і інш.);
    2) вядучыя з пашыранымі абавязкамі: да прамых абавязкаў дадаюцца інтэрв’ю, ужыванне дыялагічных рэплік (пры наяўнасці некалькіх вядучых у студыі), чытанне напісаных іншымі аўтарамі каментарыяў, размова ў кадры з іншымі вядучымі (І. Эйсмант, В. Сянкевіч, Ю. Вогнева, В. Сулімава, Ю. Гроераў, П. Шуба, С. Гусачэнка, М. Угляніца, К. Цішкевіч, А. Аверкаў)"

    "Напрыклад, вялікі рэзананс выклікалі словы Я. Перліна, экс-каментатара міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2019». Вядучы негатыўна адрэагаваў на дзеянні двух мужчын, што трапілі ў «кіс-камеру» падчас прамой трансляцыі першага паўфіналу конкурсу. Каментатар па-свойму інтэрпрэтаваў убачанае і параіў гледачам адвесці ад экранаў дзяцей, а потым дадаў, што «каштоўнасці павінны быць каштоўнымі». Словы Я. Перліна выклікалі шмат каментарыяў (як крытычных водгукаў, так і слоў падтрымкі) ад падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Пра пазіцыю Беларусі і яе журналістаў напісалі таксама ў сваім Twitter-акаўнце журналісты BBC, на падзею адрэагавала і экс-пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Ф. Гіб, запісаўшы відэазварот."

    "Журналіст выступае ў ролі «скептыка» ці «антаганіста», прыводзіць супрацьлеглыя аргументы і сваёй інтанацыяй, а таксама ўдакладненнямі бярэ пад сумнеў словы героя (М. Маркаў, В. Шчаглоў). Пазіцыя «інтэрв’юера» ў адносінах да суразмоўцы можа быць рознай – ад спачування і падтрымкі да раўнапраўнага і дзелавога стаўлення. Часам гэта зале жыць ад некалькіх фактараў: асобы вядучага, запрошанага госця і канцэпцыі праграмы. У некаторых выпадках прасочваецца змешаны тып пры вядзенні: «партнёр-дыпламат»"

    " У тым выпадку, калі інтэрв’ю становіцца часткай інфармацыйнай праграмы, «інтэрв’юерам» можа выступаць яе вядучы (першапачаткова ён жа «інфарматар» – І. Эйсмант, В. Сянкевіч, К. Забянько, С. Прохараў, Т. Рудакоўская, С. Ліпскі), а таксама шараговыя тэлекарэспандэнты (С. Лук’янюк, Н. Бенедзясюк, М. Багатыр, М. Пятрашка)."

    гэта ок

    "У выніку аналізу кантэнту беларускіх тэлеканалаў і паводзін вядучых у тэлепраграмах можна канстатаваць, што амплуа «каардынатар» падзяляецца на наступныя катэгорыі: • «каардынатар-арбітр» – амаль незаўважны для суб’ектаў тэлекамунікацыі і латэнтна кіруе сітуацыяй у эфіры, не дае ўдзельнікам выйсці за межы талерантных маўленчых паводзін (М. Грамянок – «Здароўе», Г. Малышчыцкі – «Пін_Код»); • «каардынатар-назіральнік» – імкнецца даць максімальна выказацца гасцям праграмы, амаль не ўмешваецца ў дыялог (Д. Бачкоў – «Наша жыццё», Ю. Кур’ян – «Дзень у вялікім горадзе», К. Казакоў – «Па справе»); • «каардынатар-лідар» – актыўна ўдзельнічае ў праграме, кіруе сітуацыяй у эфіры і ўплывае на яе развіццё (І. Марзалюк – «У абстаноўцы міру», Д. Бачкоў – «Аб’ектыўНа», І. Эйсмант – «Клуб рэдактараў»). Як правіла, «каардынатар» патрэбен у такіх праграмах, дзе дыскутуюць людзі з процілеглымі поглядамі («Аб’ектыўНа», «Клуб рэдактараў», «Наша жыццё», «У абстаноўцы міру» і інш.). Вядучы накіроўвае ход тэледзеяння. "
    "Тэлекамунікатары звычайна прымаюць актыўную пазіцыю ў абмеркаванні і тым самым забяспечваюць унутраную камунікацыю падчас фарміравання тэледыскурсу (Д. Бачкоў, Я. Хрусталёў, І. Марзалюк, В. Гігін)

    "Адзначым яшчэ адну асаблівасць беларускага тэлевізійнага дыскурсу: актыўны ўдзел кіраўніцтва айчынных рэспубліканскіх тэлеканалаў у стварэнні тэлекантэнту"

    "Спецыфіка тэлевяшчання прадугледжвае яшчэ адных адрасантаў. Так, на ўзаемадзеянне з гледачом і яго агульнае ўспрыманне перадачы ўплываюць тэма сюжэта, маўленчыя сродкі і спосабы падачы інфармацыі карэспандэнтамі, якія рыхтуюць дадатковыя матэрыялы для эфіру (І. Тур, А. Радкевіч, А. Мацяс, К. Сушчэня, В. Хадасок, У. Боеў, М. Палякевіч, Р. Азаронак і інш.)"

    не прапагандысты, а карэспандэнты.

    "У тэлевізійнай камунікацыі ветлівасць адыгрывае вялікую ролю і характарызуецца пэўнымі дзеяннямі «для дасягнення розных камунікатыўных мэт, у тым ліку для ўстанаўлення гарманічных міжасобасных зносін і падтрымкі камунікатыўнага балансу паміж суразмоўцамі» "

    (гэта пра Азаронка?)

    "У адным з выпускаў тэлеперадачы «Аб’ектыўНа» госць праграмы дырэктар тэлеканала АНТ М. Маркаў адзначыў: «Мы плануем тэлеканал АНТ зрабіць медыяканалам. Мы цяпер ужо гэтым займаемся – калі праз тэлеэкран будзе прадстаўлена ў тым ліку інфармацыя, якая жыве ў інтэрнэце. І наадварот». Кожны рэспубліканскі тэлеканал сёння мае свой акаўнт у самых папулярных вэб-сістэмах (Facebook, Instagram, Twitter, «УКантакце», «Аднакласнікі»). Старонкі ў сацсетках патрабуюць рэгулярнага напаўнення кантэнтам – арыгінальнымі пастамі або спасылкамі на папярэднія выпускі тэлевізійных праграм, павелічэння інтэрактыўнасці з гледачом праз правядзенне рэкламных кампаній, конкурсаў і іншых актыўнасцей"

    медыяканал, ну-ну

    "відэа і фота са здымак праграм, змяшчаюць спасылкі на навіны з сайта. Найбольшая колькасць падпісчыкаў назіраецца ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» (Белтэлэрадыёкампанія – 12,754 тыс. чалавек, СТБ – больш за 26 тыс., АНТ – 53,279 тыс.), Facebook, Instagram і «Аднакласнікі» налічваюць значна менш удзельнікаў (даныя на 15.02.2022). Пагодзімся з У. Сцяпанавым, што «акаўнты на ўсіх платформах выкарыстоўваюцца пераважна як канал для трансляцыі спасылак» на відэакантэнт тэлеканала, а сацыяльныя медыя выступаюць у якасці дадатковага канала дыстрыбуцыі кантэнту"

    пра тое, што гэта боты, анiводнага слова

    "Акаўнты тэлеканалаў АНТ і СТБ у сацсетках слаба арыентаваны на ўзаемадзеянне з гледачом. Старонкі пераважна служаць рэтранслятарам навін, якія ўжо прагучалі ў эфіры, часам сустракаюцца анонсы праграм ці публікуюцца спасылкі навін з сайта. Адзначым, што ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», напрыклад, публікуецца па 12–17 пастоў на дзень (на Facebook напалову менш), аднак эксклюзіўнасці інфармацыі амаль не назіраецца. Да таго ж кантэнт ва ўсіх сацсетках тэлеканала аднолькавы: беларускія тэлеканалы накіроўваюць адзіны інфармацыйны паток (кроспостынг) без уліку дэмаграфічных і сацыяльных асаблівасцей аўдыторыі ў сацыяльных сетках."

    гэта праўда

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць