БЕЛ Ł РУС

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне

16.11.2026 / 18:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што нічога не ведае пра новыя абмежаванні ў працы сістэм спадарожнікавай сувязі Starlink і Starshield ва Украіне.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

Адказваючы на пытанне журналіста, чаму праца сістэмы зноў абмежаваная, прэзідэнт ЗША сказаў, што не чуў пра гэта і не ведае, ці сапраўды такія абмежаванні ўведзеныя.

«Я не ведаю, ці так гэта. Я пра гэта не чуў», — заявіў Трамп. 

Раней у кампаніі SpaceX патлумачылі абмежаванне хуткасці працы Starshield ва Украіне «тэхнічнымі непаладкамі», але не ўдакладнілі, што менавіта адбылося.

12 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра абмежаванне хуткасці Starshield на акупаваных тэрыторыях краіны. У SpaceX, аднак, адмаўляюць, што на гэтым тыдні ўводзілі якія-небудзь абмежаванні доступу Украіны да сваіх сістэм.

Тым часам сенатары-дэмакраты накіравалі Ілану Маску ліст з патрабаваннем захаваць усе дакументы і запісы, звязаныя з абмежаваннямі ў працы Starlink і Starshield ва Украіне ў перыяд з 13 да 24 кастрычніка, а таксама 12 лістапада.

Чытайце таксама:

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой

Каментары да артыкула