У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё
У верасні 2026 года беларусы ўзялі крэдытаў на жыллё на 620 мільёнаў рублёў. Паводле звестак Нацыянальнага банка, гэта найбольшая месячная сума з пачатку года. На рост крэдытавання, верагодна, паўплывала зніжэнне банкамі працэнтных ставак на пазыкі для набыцця нерухомасці, а таксама попыт на так званы суперкрэдыт, піша Office Life.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У цэлым аб’ём жыллёвага крэдытавання павялічваецца на працягу ўсяго года. З пачатку 2026‑га банкі выдалі насельніцтву на набыццё нерухомасці амаль 3,3 мільярда рублёў.
У студзені, які традыцыйна лічыцца найменш актыўным месяцам для рынку нерухомасці, сума такіх крэдытаў складала 191,2 мільёна рублёў. Да верасня яна павялічылася больш чым у 3,2 раза. У жніўні, калі з’явіўся суперкрэдыт на набыццё новабудоўляў пад 1%, банкі выдалі на нерухомасць 498,7 мільёна рублёў.
Агульны аб’ём спажывецкіх крэдытаў, выдадзеных банкамі з пачатку года, дасягнуў 11,5 мільярда рублёў. У верасні ён павялічыўся амаль на 1,5 мільярда рублёў.
За год запазычанасць насельніцтва па крэдытах у беларускіх рублях вырасла на 17,6%.
Чытайце таксама:
Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка
Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал
Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%?
Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?
Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?
У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%?