У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі
Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух будзе знаходзіцца ў Беларусі з 24 да 26 кастрычніка. Гэта першы візіт кіраўніка мангольскай дзяржавы ў Беларусь за ўсю гісторыю двухбаковых адносін.
Ухнаагійн Хурэлсух. Фота: Maxim Blinov/Photo host agency RIA Novosti via AP
Ухнаагійн Хурэлсух прыехаў па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на панядзелак, 26 кастрычніка. Палітыкі правядуць сустрэчу сам-насам, а затым будуць афіцыйныя перамовы і выступленні з заявамі для прэсы.
Бакі разлічваюць падпісаць шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве. Яны будуць тычыцца сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці, спорту, акрэдытацыі, мытнай сферы і сувязі.
Акрамя Лукашэнкі, з прэзідэнтам Манголіі сустрэнуцца прэм’ер-міністр Беларусі і старшыні Савета Рэспублікі ды Палаты прадстаўнікоў.
Дзелавую праграму візіту дапоўніць беларуска-мангольскі бізнэс-форум у Мінску. Таксама ў беларускай сталіцы пройдуць Дні культуры Манголіі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома
Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата