БЕЛ Ł РУС

У Гродне зноў спрабуюць прадаць гатэль «Гродна». Цана ўсё ніжэйшая

22.10.2026 / 19:09

Nashaniva.com

У Гродне зноў спрабуюць прадаць будынкі гасцініцы «Гродна» і рэстарана на вуліцы Паповіча. Электронны аўкцыён прызначаны на 12 лістапада, пачатковы кошт аб’екта складае каля 4,6 мільёна рублёў, піша newgrodno.by.

Фота: newgrodno.by

Гэта ўжо трэцяя спроба прадаць нерухомасць за апошнія некалькі месяцаў. У жніўні за яе прасілі 9 мільёнаў рублёў, а ў верасні цану знізілі да 7,2 мільёна. Аднак пакупнікоў не знайшлося, таму цяпер аб’ект выстаўляюць на продаж больш як удвая танней, чым у жніўні.

Гатэль пабудавалі ў 1985 годзе ў адным комплексе з кінатэатрам «Кастрычнік». У той час ён мог адначасова прыняць да 500 гасцей. Папулярнасцю карыстаўся і размешчаны ў будынку рэстаран.

Аднак прыкладна праз 20 гадоў пасля адкрыцця гатэль закрылі: будынак перастаў адпавядаць сучасным патрабаванням бяспекі.

У 2016 годзе комплекс набыў кітайскі інвестар. Ён планаваў стварыць сучасны гатэль з рэстарацыямі і бізнэс-зонамі, але праект не быў рэалізаваны. У выніку будынак ва ўласніка забралі, а цяпер для яго шукаюць новага пакупніка.

Чытайце таксама:

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Каментары да артыкула