На месцы некалі планаванага ГЗЦ «Трайпла» будуюць тры шматпавярховікі
На выездзе з Мінска, на месцы колішняга камерцыйнага даўгабуду на вуліцы Курсанта Гвішыяні, які так і не быў скончаны, вельмі жвава рухаецца будаўніцтва трох жылых дамоў на 396 кватэр. Пра значны прагрэс на пляцоўцы паведамляе тэлеграм-канал «Мінскбуда», заўважыў Realt.by.
Новае будаўніцтва, якое вядзе МАПІД, размясцілася побач з ЖК «Мармелад». Раней на гэтым месцы знаходзіўся недабудаваны камерцыйны аб'ект. Кампанія «Трайпл» хацела ўзвесці тут гандлёва-забаўляльны комплекс, аднак са сваімі абавязкамі яна не справілася. У 2024 годзе няздзейснены ГЗЦ знеслі.
Заказчыкам узвядзення жылых дамоў побач з праспектам Незалежнасці выступае УКБ Заводскага раёна. Тут растуць адразу тры 19‑павярховыя панэльныя слупкі. У кожным доме будзе 132 кватэры і два ліфты. Усе кватэры ў шматпавярховіках ужо прапанавалі чаргавікам па адпаведных напрамках. Жыллё будзе здавацца з поўным аздабленнем — шпалерамі, пліткай, ламінатам.
Завяршыць будаўніцтва па плане павінны ў канцы 2028 года, але здаецца, што будаўнікі справяцца значна хутчэй. Так, калі летам на будаўнічай пляцоўцы былі толькі цокалі двух мапідаўскіх шматпавярховікаў і палевае поле трэцяга, то сёння на першым доме змантаваныя ўжо адзінаццаць паверхаў, на другім — дзевяць, на трэцім у працы першы.
Таксама выкананыя вялікія аб'ёмы работ па ўладкаванні плоскасных стаянак з боку праспекта, вядзецца праца па будаўніцтве інжынерных збудаванняў.
Побач з кожным шматпавярховікам прадугледжаныя велабокс і пляцоўка для ЦКП, зарадная станцыя на тры электрааўтамабілі, дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Будзе ў квартале і агульная спартыўная зона з трох пляцовак.
Чытайце таксама:
У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва
Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»