БЕЛ Ł РУС

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй

17.10.2026 / 18:25

Nashaniva.com

Новае міграцыйнае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй прадугледжвае магчымасць уезду ў Расію па ID-картках, бестэрміновае знаходжанне грамадзян дзвюх краін на тэрыторыі суседняй дзяржавы і спрашчэнне афармлення дакументаў, піша выданне Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У ліпені Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб ухваленні праекта зменаў у пагадненне аб роўных правах грамадзян у сферы міграцыі, а ў канцы верасня бакі падпісалі выніковы пратакол.

Адным з галоўных новаўвядзенняў стане магчымасць ездзіць у Расію па ID-картках любым відам транспарту. Цяпер гэты дакумент выкарыстоўваецца толькі ўнутры краіны. Для беларусаў гэта дазволіць ашчадзіць на афармленні біяметрычнага пашпарта, калі яны падарожнічаюць толькі ў Расію. Акрамя таго, можна будзе аддаць пашпарт у пасольства для афармлення візы і адначасова ездзіць у суседнюю краіну па ID-картцы.

Пратакол таксама замацоўвае права грамадзян Беларусі бестэрмінова знаходзіцца ў Расіі, а грамадзян Расіі — у Беларусі. Аднак пры знаходжанні ў суседняй краіне больш за 90 дзён рэгістрацыя па-ранейшаму будзе абавязковай.

Парадак афармлення дакументаў таксама спросцяць. Тэрмін разгляду заяў на пастаяннае жыхарства скароцяць з трох да двух месяцаў, а дазвол на часовае жыхарства будуць выдаваць на падставе самога факта наяўнасці грамадзянства адпаведнай краіны.

Зменяцца і правілы ўезду ў Беларусь для дзяцей да 14‑ці гадоў з расійскім грамадзянствам. Замест пасведчання аб нараджэнні ім спатрэбіцца замежны пашпарт.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць не адразу: пратакол яшчэ павінны ратыфікаваць заканадаўчыя структуры абедзвюх краін.

Чытайце таксама:

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны

Каментары да артыкула