БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў

14.10.2026 / 19:23

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падпісаў указы аб кадравых зменах у кіраўніцтве Міністэрства абароны і Узброеных сіл Беларусі.

Вадзім Сураў

Генерал-маёр Вадзім Сураў прызначаны намеснікам міністра абароны. Да гэтага ён камандаваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк стаў першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл. Раней ён займаў пасаду начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генштаба. Яго месца ў разведвальным упраўленні заняў палкоўнік Аляксей Хузяхметаў.

Галоўную вайсковую інспекцыю Узброеных сіл узначаліў палкоўнік Сяргей Томчык.

Палкоўнік Андрэй Фалынскаў прызначаны першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных сіл — начальнікам штаба ўзбраення.

Акрамя таго, генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка звольнены са службы ў органах унутраных спраў паводле ўзросту. Пры гэтым яму дазволена і надалей насіць устаноўленую форму адзення і знакі адрознення.

Чытайце таксама:

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі

У Беларусь сталі прыбываць удзельнікі вучэнняў АДКБ

Завяршыліся зборы прызваных у войска нядбайных работнікаў АПК

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі

Каментары да артыкула