У Мінску пачнуць будаваць новы мост у Шабанах
У Мінску ў 2027 годзе плануюць пачаць будаўніцтва новага пуцеправода ў Шабанах. Ён злучыць вуліцу Свіслацкую з вуліцай Сяліцкага і дапаможа зменшыць нагрузку на Партызанскі праспект, піша Blizko.by.
Магчымае месца, дзе пракладуць новы пуцеправод. Фота: Blizko.by
Праектную дакументацыю для будаўніцтва яшчэ распрацоўваюць. Па словах дырэктара прадпрыемства «Мінскінжпраект» Аляксея Гаворкі, новы пуцеправод пройдзе над чыгункай, а работы плануюць выканаць у максімальна сціслыя тэрміны.
Дакладнае месца будаўніцтва пакуль не называецца. Мяркуецца, што пуцеправод можа з'явіцца ў канцы вуліцы Свіслацкай, за МКАД, непадалёк ад ачышчальных збудаванняў у Шабанах і на поўдзень ад грузавой чыгуначнай станцыі Шабаны.
Чытайце таксама:
Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска
У Мінску пабудуюць новыя пуцеправоды і разгрузяць Партызанскі праспект