БЕЛ Ł РУС

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш

14.10.2026 / 17:59

Nashaniva.com

У Беларусі ў 2027 годзе павялічыцца гадавая працягласць працоўнага часу. Гэта прадугледжвае пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 81.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Пры стандартным 40‑гадзінным працоўным тыдні норма складзе 2050 гадзін для тых, хто працуе пяць дзён на тыдзень з выхаднымі ў суботу і нядзелю, і 2031 гадзіну для шасцідзённага працоўнага тыдня з адным выхадным.

У параўнанні з 2026 годам працоўная нагрузка павялічыцца на 26 гадзін пры пяцідзённым графіку і на 12 гадзін пры шасцідзённым. У 2026 годзе адпаведныя нормы складалі 2024 і 2019 гадзін.

Гадавую норму разлічваюць паводле Працоўнага кодэкса з улікам працягласці працоўнага дня і скарачэння на адну гадзіну працоўнага часу ў перадсвяточныя дні. Гэтыя паказчыкі выкарыстоўваюць для складання працоўных графікаў, уліку адпрацаванага часу і планавання колькасці супрацоўнікаў.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны

Каментары да артыкула