БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якой краіне перадаваў інфармацыю былы кіраўнік нямецкай разведкі

6.10.2026 / 21:07

Nashaniva.com

Аўгуст Ханінг, былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі, якога называюць адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя, 6 кастрычніка быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан.

Аўгуст Ханінг

Вядома, што Аўгуст Ханінг уваходзіў у кіраўніцтва грамадскай арганізацыі і лабісцкага аб’яднання «Нямецка-азербайджанскі форум», якое займаецца прасоўваннем двухбаковых праектаў і, як сцвярджаецца ў публікацыі, служыць адным з інструментаў уплыву Баку на нямецкую палітыку.

Ханінг узначальваў Федэральную разведвальную службу Германіі з 1998 па 2005 год. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ў 2010 годзе ён галоўным чынам займаўся кансультаваннем па пытаннях палітыкі і бяспекі.

Следства мяркуе, што з дапамогай свайго былога падначаленага Манфрэда Д., які працягваў працаваць у службе да 2022 года, Ханінг атрымаў доступ да прыкладна 2000 сакрэтных разведвальных дакументаў. Сярод іх былі, у прыватнасці, штотыднёвыя справаздачы, якія тычыліся розных міжнародных пытанняў, у тым ліку сітуацыі ў Расіі, дзе нямецкая разведка традыцыйна мае важныя крыніцы інфармацыі.

Чытайце таксама:

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы

Вынеслі прысуд бармену-беларусу, які планаваў падпал склада ў Польшчы

Аліеў пасля зняцця санкцый з Усманава памілаваў асуджанага за шпіянаж француза

Каментары да артыкула