Выйшаў новы том «Даследаванняў і матэрыялаў» Міколы Хаўстовіча
У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў трынаццаты том з серыі «Даследаванні і матэрыялы» прафесара кафедры беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча, піша bellit.info.
ХІІІ том «Даследаванняў і матэрыялаў» прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII стагоддзя, лісты Яна Чачота з уральскай высылкі, раннія рукапісныя і друкаваныя версіі паэмы «Тарас», а таксама нядаўна выяўлены беларускамоўны верш Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.
Том уводзіць у навуковы зварот новыя крыніцы і ўдакладняе гісторыю іх бытавання.
Па інфармацыю пра набыццё тома рэкамендуюць звяртацца на кафедру.
Чытайце таксама:
Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала