БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве

2.10.2026 / 10:25

Nashaniva.com

З 5 па 10 кастрычніка праваабарончы цэнтр «Вясна» праводзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выказала сваё стаўленне да пытання смяротнага пакарання, якое прымяняецца ў Беларусі.

«Чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць. Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве», — заявіла Святлана Ціханоўская.

«Тыдзень супраць смяротнага пакарання — нагода яшчэ раз сказаць пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь: краінай, дзе чалавечы лёс і права на жыццё абароненыя законам. Я ўдзячная праваабаронцам «Вясны», якія шмат гадоў паслядоўна змагаюцца за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і не дазваляюць гэтай тэме знікнуць з грамадскай увагі», — зазначыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула