Каментары да артыкула

Ціханоўская: Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве

  • Пу-пу-пу
    02.10.2026
    Лідарка відаць забылася, што ў ЗША смяротнае пакаранне дзейнічае. Атрымалася, што для яе ЗША гэта не прававая і не дэмакратычная дзяржава
  • Пытанне
    02.10.2026
    Дык што, садыстаў, якія ў 2020м калечылі і забівалі мірных пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў, караць смяротнай карай не будзем у Новай Беларусі прэзідэнткі Ціханоўскай?
  • Ее мнение
    02.10.2026
    Иметь свое мнение не запрещено. Но за преступление против жизни другого человека должно быть СПРАВЕДЛИВОЕ наказание. Или ещё камеру с душем и бильярдом предложить? Урановых рудников у нас нет, где можно было бы использовать смертников.
  • Знание- сила, незнание- тьма.
    02.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вой...
    02.10.2026
    Яна ж гэта не пра недастрэленую жанчыну з Теннессі?
  • Шпак
    02.10.2026
    Смяротнае пакаранне неабходна пры
    наўмысным забойстве,педафіліі, гандлю наркотыкамі.
  • Янка
    02.10.2026
    Цалкам пагаджуся. Смяротнае пакаранне - гэта старажытнае дзікунства, і тут ня толькі пытанне судовай памылкі альбо непамернасці пакарання злачынству. Бо асабліва ўпарта за захаванне смяротнага пакарання чапляюцца дыктатуры, для якіх смяротнае пакаранне - гэта перш за ўсё сродак застрашвання грамадства, калі тое вырашыць паўстаць супраць узурпатара, які скасаваў любыя магчымасці легальнай змены ўлады. Канешне, застаецца прыклад ЗША, але і там прасочваецца дакладная карэляцыя - у сініх штатах смяротнае пакаранне альбо адмененае, альбо ўведзены мараторый, у той час як у чырвоных штатах яно застаецца і ужываецца. Будзе залішнім дадаць, што менавіта чырвоныя штаты абралі Трампа, які сваімі ўчынкамі няспынна даказвае, што для яго каштоўнасць чалавечага жыцця ёсць блізкай да нуля. Але фармальная адмена альбо мараторый павінны падмацоўвацца фактычнай адмовай ад смяротнага пакарання. І тут самы час узгадаць прыклад Расеі, у якой ад сярэдзіны 90х дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне, што не перашкаджае рэжыму забіваць людзей увогуле без суда, асабліва калі справа тычыцца небяспечных палітычных праціўнікаў.
  • і я ўдзячная і што?
    02.10.2026
    "Я ўдзячная"
    вялікі мысляр і дзеяч эпохі, ну

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць