БЕЛ Ł РУС

Памёр Аляксандр Якабсон

28.09.2026 / 18:15

Nashaniva.com

Памёр былы старшыня Гомельскага аблвыканкама і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон, паведамляе «Гомельская праўда». Былому высокаму чыноўніку было 75 гадоў. 

Аляксандр Якабсон. Фота: БелТА

Аляксандр Якабсон нарадзіўся ў Гомелі 18 красавіка 1951 года. У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Працаваць пачаў у будаўнічым трэсце ў Запаляр'і Мурманскай вобласці. Пасля службы ў Савецкай арміі на працягу дзесяці гадоў працаваў на розных пасадах у «Гомельпрамбудзе».

З 1985 года Якабсон працаваў у партыйных і дзяржаўных органах. Быў інструктарам аддзела будаўніцтва Гомельскага абкама КПБ, першым сакратаром Светлагорскага райкама КПБ. У 1986—1996 гадах узначальваў выканаўчы камітэт Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і Светлагорскі гарвыканкам.

Да 2001 года ён працаваў першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама, а таксама старшынёй Гомельскага гарвыканкама. У 2001—2010 гадах Аляксандр Якабсон быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

У 2010—2014 гадах ён узначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі. У 2014—2017 гадах працаваў памочнікам Лукашэнкі — галоўным інспектарам у Мінску.

Якабсон таксама прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і быў членам Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Мэр Cветлагорска, сын у «Беларусьнафце»: пяць фактаў пра звольненага Аляксандра Якабсона

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Памерла Ірэна Барадзюля

Каментары да артыкула