БЕЛ Ł РУС

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях

27.09.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў вызваліў Даўрэна Касанава ад пасады міністра абароны. Рашэнне прынята пасля трагедыі падчас вучэнняў у Каспійскім моры, дзе загінулі 14 вайскоўцаў. 

«Указам кіраўніка дзяржавы Касанаў Даўрэн Жуматавіч вызвалены ад пасады міністра абароны Рэспублікі Казахстан», — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Казахстана 27 верасня. Афіцыйна прычына адстаўкі ў прэзідэнцкім указе не называецца.

Даўрэн Касанаў узначальваў Міністэрства абароны з чэрвеня 2025 года. 3 верасня 2026 года ён быў паўторна прызначаны на гэтую пасаду.

Трагедыя адбылася 24 верасня падчас вайсковых вучэнняў. Тады 17 вайскоўцаў знесла ў Каспійскае мора. Траіх удалося выратаваць, 14 загінулі. 

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу паводле двух артыкулаў, пяцёра службовых асоб Міністэрства абароны затрыманыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула