БЕЛ Ł РУС

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі

26.09.2026 / 23:59

Nashaniva.com

Першы афіцыйны матч Віктара Ганчарэнкі на чале зборнай Беларусі аказаўся няўдалым. Гульню 1‑га тура ў Лізе C, якая прайшла на стадыёне «Эйр Албанія» ў Тыране, з лікам 2:0 упэўнена выйгралі гаспадары.

Албанцы адкрылі лік на 34‑й хвіліне. Паўабаронца Крысьціян Аслані пасля фолу Арцёма Канцавога рэалізаваў пенальці. А ўжо ў кампенсаваны да першага тайма час, на 45+ 2‑й хвіліне, нападаючы Эрнэст Мучы забіў другі гол Албаніі.

Гэты матч стаў першай афіцыйнай гульнёй Віктара Ганчарэнкі на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Да гэтага каманда пад яго кіраўніцтвам правяла чатыры таварыскія матчы, у якіх атрымала тры перамогі і адзін раз згуляла ўнічыю.

Увогуле ж гэта ўжо чацвёртая запар параза Беларусі ад Албаніі ў афіцыйных матчах. Апошні раз беларусы перамагалі гэтага суперніка ў 2010 годзе ў адборы на Еўра-2012 (2:0).

У другім туры, які адбудзецца 29 верасня, Албанія згуляе з Сан-Марына, а Беларусь сустрэнецца з Фінляндыяй. Сёння ж фіны разграмілі сан-марынцаў на іх полі з лікам 0:7.

Чытайце таксама:

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Каментары да артыкула