БЕЛ Ł РУС

Мексіканскі баксёр памёр праз тыдзень пасля атрыманага падчас бою накаўта

26.09.2026 / 21:56

Nashaniva.com

26‑гадовы мексіканскі баксёр Артура Торэс памёр менш чым праз тыдзень пасля паядынку з суайчыннікам Хільберта Гарсія, у якім ён пацярпеў паразу накаўтам у сёмым раўндзе. Бой адбыўся 19 верасня, паведаміла прэс-служба прамоўтарскай кампаніі Supreme Boxing.

Артура Торэс

Адразу пасля паядынку Торэса даставілі ў бальніцу. У яго выявілі тромб у галаўным мозгу, пасля чаго спартсмену зрабілі аперацыю і ўвялі яго ў стан штучнай комы.

Нягледзячы на медыцынскую дапамогу, 25 верасня баксёр памёр ад атрыманых падчас бою траўмаў.

Торэс дэбютаваў на прафесійным рынгу ў лістападзе 2018 года. За час кар'еры ён правёў 22 паядынкі: атрымаў 15 перамог, пацярпеў шэсць паразаў, яшчэ адзін бой завяршыўся ўнічыю.

Чытайце таксама:

Памерла Марына Уладзі

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Памерла Ірэна Барадзюля

Каментары да артыкула